Гісторыя
Гісторыя
1509 ПРОСМОТРОВ

Лёгкая атлетыка ў Беларусі – малады від спорту, які дынамічна развіваецца і зарадзіўся ў нашай краіне ў 1913 годзе. Тады ў Гомелі групай энтузіястаў быў створаны «Гурток аматараў спорту». Ідэю папулярызацыі здаровага ладу жыцця хутка падхапілі ў іншых гарадах. Амаль адразу ж у Мінску, Брэсце і Магілёве былі адкрыты прафесійныя секцыі, а ўжо ў 1914 мінчанін ўпершыню выступіў на II Усерасійскай Алімпіядзе ў Рызе і заняў там 3 месца.

На Алімпійскіх гульнях беларускія лёгкаатлеты дэбютавалі ў 1954 годзе ў складзе зборнай СССР і з таго моманту не прапусцілі ніводнага галоўнага старту чатырохгоддзя. За гэты перыяд беларусамі заваявана 34 медалі: 6 залатых, 15 сярэбраных і 13 бронзавых.

18 студзеня 1991 Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» была зарэгістравана як самастойная юрыдычная асоба. У тым жа годзе ГА «БФЛА» была прынята ў Сусветную лёгкаатлетычную асацыяцыю (раней - Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый). З 1993 беларуская каманда паспяхова выступае на міжнародных стартах незалежнай зборнай.

Штогод праводзіцца актыўная работа па развіцці лёгкай атлетыкі ў Беларусі, ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для падрыхтоўкі спартсменаў на самым высокім узроўні, а таксама прыцягваюцца да трэніровачнага працэсу вопытныя спецыялісты і выкарыстоўваюцца самыя сучасныя тэхналогіі.

У 2014 годзе зацверджана спецыяльная ўзнагарода грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі» «Атлетыка», дзе ўшаноўваюць лепшых спартсменаў па выніках спаборніцкага сезону ў 4 узроставых катэгорыях і спецыяльных намінацыях (Адкрыццё года, Прарыў года, Характар года, Учынак года, Каманда года).

За Мінскам замацаваўся імідж горада-арганізатара буйных падзейных мерапрыемстваў, які дазваляе ўсё часцей праводзіць тут міжнародныя старты. У 2017 беларуская сталіца прыняла Кубак Еўропы па бегу на 10000 метраў, у 2018 - CEO-канферэнцыю і міжнародны матч паміж зборнымі Беларусі, Балканскіх краін, Прыбалтыкі і Украіны. У 2019 годзе ў рамках II Еўрапейскіх гульняў у Мінску лёгкая атлетыка прайшла ў новым фармаце DNA, а восенню на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» ўпершыню ў гісторыі сустрэліся наймацнейшыя зборныя Еўропы і ЗША. Сёння ГА «БФЛА» рыхтуецца прыняць Камандны чэмпіянат Еўропы (Суперліга) і Камандны чэмпіянат свету па спартыўнай хадзьбе.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ