07 ЛЮТАГА 14:00

Для прадстаўнікоў відаў вынослівасці час цяпер асабліва складаны. Зімовы каляндар у іх і так некалькі адрозніваецца ад летняга. А тут яшчэ і пандэмія, вірус, які шмат каму даставіў непрыемнасці і зламаў працу. У выніку ні на адным з ужо мінулых стартаў мы, лічы, не ўбачылі ні поўнага камплекта прэтэндэнтаў на медалі, ні сапраўды сур'ёзных вынікаў. Аднак старэйшы трэнер па відах вынослівасці Андрэй Гардзееў лічыць, што на чэмпіянаце краіны сітуацыя збольшага можа змяніцца.

02 ЛЮТАГА 12:00

Галоўны беларускі лёгкаатлетычны старт сезона – нацыянальны чэмпіянат у памяшканні – ужо зусім хутка! Праз 10 дзён магілёўскі спарткомплекс "Алімпіец" сустрэне лідараў нашай зборнай, якія будуць змагацца за перамогу, асабістыя рэкорды і пуцёўкі на зімовы чэмпіянат Еўропы. На дарожках і ў сектарах нас гарантавана чакаюць мноства запамінальных падзей, эмацыянальных развязак і прыгожых перамог!

02 ЛЮТАГА 10:00

Штогод Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў – комплекснае спартыўнае спаборніцтва паміж маладымі спартсменамі ў 24 відах спорту.

28 СТУДЗЕНЯ 10:00

Усім, хто не можа стаць сведкам баталій мнагаборцаў, але хоча быць заўсёды ў курсе падзей, прапануем скарыстацца платформай OpenTrack. БФЛА стала адной з чатырох еўрапейскіх федэрацый, якія ўкаранілі гэты рэсурс, які дазваляе аператыўна адлюстроўваць вынікі спаборніцтваў. Так што будзьце ў цэнтры чэмпіянату і першынства краіны па лёгкаатлетычных мнагабор'ях разам з праграмай OpenTrack (перайсці на старонку турніру можна ТУТ) і афіцыйным сайтам БФЛА, дзе вас чакае тэкставы анлайн, каментарыі пераможцаў, а таксама яркія фатаграфіі.

27 СТУДЗЕНЯ 23:00

У Гомелі сабраліся наймацнейшыя лёгкаатлеты Беларусі. Сёння тут стартавалі чэмпіянат і першынство краіны па мнагабор'ях, і жанчыны і юніёркі ўжо вызначылі пераможцаў. Заўтра барацьбу працягнуць сяміборцы трох узроставых груп, а таксама ўступяць у барацьбу самыя малодшыя ўдзельніцы дадзеных спаборніцтваў – дзяўчаты 2004-2005гг.н. А пакуль прапануем вашай увазе фотаздымкі першага дня.

27 СТУДЗЕНЯ 18:00

З 8 па 10 лютага на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы ў Мінску сустрэнуцца наймацнейшыя дыскаболы, малатабойцы і кап'якідальнікі Беларусі, каб правесці праверку сваіх сіл у зімовых умовах. У рамках Кубка і першынства краіны па доўгіх кіданнях традыцыйна будуць спаборнічаць прадстаўнікі чатырох узроставых груп: дарослыя, моладзь (1999-2001гг.н.), юніёры (2002-2003гг.н.) і юнакі (2004г.н. і маладзейшыя).

27 СТУДЗЕНЯ 10:00

Добрай раніцы! Мы зноў у Гомелі, дзе разам з вамі, паважаныя чытачы нашага сайта, на працягу двух дзён будзем сачыць за ходам чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычных мнагабор'ях. Тыдзень таму манеж Гомельскага Палаца лёгкай атлетыкі быў полем бітвы выхаванцаў ДЮСШ 2006-2007 г.н., а сёння на дарожках і ў сектарах мы ўбачым прадстаўнікоў трох узроставых катэгорый: дарослыя, юніёры (2000-2001 г.н.) і юнакі (2002 -2003 г.н.).

27 СТУДЗЕНЯ 09:00

Усім, хто не можа стаць сведкам баталій мнагаборцаў, але хоча быць заўсёды ў курсе падзей, прапануем скарыстацца платформай OpenTrack. БФЛА стала адной з чатырох еўрапейскіх федэрацый, якія ўкаранілі гэты рэсурс, які дазваляе аператыўна адлюстроўваць рэзультаты спаборніцтваў. Так што будзьце ў цэнтры чэмпіянату і першынства краіны па лёгкаатлетычных мнагабор'ях разам з праграмай OpenTrack (перайсці на старонку турніру можна ТУТ) і афіцыйным сайтам БФЛА, дзе вас чакае тэкставы анлайн, каментарыі пераможцаў, а таксама яркія фатаграфіі.

26 СТУДЗЕНЯ 15:00

Заўтра ў Гомелі стартуе чэмпіянат Беларусі па мнагабор’ях у памяшканні. Турнір, які ў гэтым сезоне мае асаблівае значэнне. І не толькі з-за асаблівасцяў міжнароднага календара.

22 СТУДЗЕНЯ 10:00

OpenTrack – гэта лёгкаатлетычная інтэрнэт-платформа, распрацаваная пры супрацоўніцтве з European Athletics і Кансорцыумам World Wide Web і якая дае магчымасць аператыўнага адлюстравання рэзультатаў спаборніцтваў па ўсім свеце. Не так даўно БФЛА стала адной з чатырох еўрапейскіх федэрацый, якія ўкаранілі дадзены рэсурс у сваю працу і мы прэзентавалі яго беларускай грамадскасці. Рэзультаты рэспубліканскіх стартаў у рэжыме анлайн уносяцца на дадзеную платформу і аператыўна даступныя да прагляду. Спартакіяда ДЮСШ сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння, якая праходзіць сёння, – не выключэнне. На нашым афіцыйным сайце вы знойдзеце тэкставы анлайн з рэзультатамі, каментарыямі пераможцаў і яркімі кадрамі, а па дадзенай СПАСЫЛЦЫ – тэхнічны анлайн на базе OpenTrack. Сачыце і будзьце ў курсе ўсіх навін.

22 СТУДЗЕНЯ 08:00

У сталічным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры завяршылася Рэспубліканская ўніверсіяда па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Прапануем вашай увазе фотасправаздачу другога спаборніцкага дня, размешчаную ПА СПАСЫЛЦЫ.

19 СТУДЗЕНЯ 18:00

Вітаем усіх прыхільнікаў каралевы спорту і прапануем чарговы навінны дайджэст аб лёгкаатлетычных падзеях.

19 СТУДЗЕНЯ 16:00

Старэйшыя юнакі перадаюць эстафету малодшым, і ўжо ў гэтую пятніцу, 22 студзеня, у Гомелі стартуе рэспубліканская спартакіяда спартыўных школ сярод лёгкаатлетаў 2006-2007гг.н. Многія з тых, хто будзе змагацца за высокія пазіцыі, ужо выходзілі на дарожкі і ў сектары пакуль што адзінага зімовага маштабнага рэспубліканскага старту – турніру памяці Д.М. Карбышава. Хтосьці адзначыўся яркімі выступленнямі яшчэ ў мінулым сезоне, але ў 13-14 гадоў падрастаючыя спартсмены прагрэсіруюць не па днях, а па гадзінах. Абласныя і гарадскія першынства ўнеслі некаторую яснасць адносна меркаваных фаварытаў на будучай спартакіядзе, але прыгледзецца ў любым выпадку будзе да чаго і каго.

19 СТУДЗЕНЯ 15:00

Узгоднены і зацверджаны спіс прызначэння галоўных судзейскіх калегій на афіцыйныя рэспубліканскія і міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, якія праводзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе.

19 СТУДЗЕНЯ 12:00

Першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў (2002-2003гг.н.) і юнакоў і дзяўчат 2004-2005гг.н. гэтай зімой зноў пройдуць у сумешчаным фармаце. Іх прыме магілёўскі спарткомплекс "Алімпіец" у перыяд з 3 па 5 лютага. Нас чакае два насычаныя і яркія спаборніцкія дні, галоўнымі дзеючымі асобамі якіх стане падрастаючае пакаленне лёгкаатлетаў. Прапануем усім зацікаўленым азнаёміцца з раскладам і рэгламентамі дадзеных стартаў ніжэй па спасылках:

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • |
  •  |  Все
    Спартыўныя секцыі