08 СНЕЖНЯ 15:00

Выканкам МАК не прыняў прапановы World Athletics пра ўключэнне спаборніцтваў па хадзьбе на 50 кіламетраў сярод жанчын і змешанай эстафеты ў кросе ў праграму Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы.

08 СНЕЖНЯ 10:00

26 верасня ўзаконілі свае адносіны 26-гадовы Дзмітрый Іваненка і 27-гадовая Ніна Савіна.

07 СНЕЖНЯ 18:00
Выхадныя былі насычаныя лёгкаатлетычнымі падзеямі, расказваем пра галоўныя навіны каралевы спорту.
07 СНЕЖНЯ 14:00

Ад 24 лiпеня 2019 года Марына Арзамасава адхіленая ад удзелу ў спаборніцтвах, у сувязі з чатырохгадовай дыскваліфікацыяй. Такое рашэнне прыняў незалежны орган па барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў лёгкай атлетыцы (AIU). У спартсменкі ёсць 21 дзень, каб падаць апеляцыю. У спробе чэмпіёнкі свету ў бегу на 800 метраў было выяўлена забароненае рэчыва LGD-4033 – адзін з селектыўных мадулятараў андрагенных рэцэптараў.

07 СНЕЖНЯ 10:30

Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя прапануе трэнерам прыняць удзел у анлайн-форуме, прысвечаным прафесійнай дзейнасці па-за спартыўнай пляцоўкі.

06 СНЕЖНЯ 18:00

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі і ўся лёгкаатлетычная супольнасць выказваюць глыбокае і шчырае спачуванне Веры Аляксандраўне Епімашка ў сувязі з велізарным горам, якое напаткала іх, – заўчаснай смерцю бацькі. У гэты цяжкі для Вас і Вашых блізкіх час мы падзяляем Ваш смутак і горыч незаменнай страты. Светлая памяць...

06 СНЕЖНЯ 10:30

5 снежня адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод World Athletics Awards 2020. Знаёмім вас з пераможцамі ў кожнай з намінацый.

05 СНЕЖНЯ 21:00

Юнакі сезон адкрылі. Большасць – вельмі аптымістычна, і нават нягледзячы на адсутнасць на традыцыйным турніры памяці Д.М. Карбышава замежных гасцей, парадавалі прыгожай барацьбой у сектарах і на дарожках. Сачыць за ходам падзей вы звыкла маглі на нашым афіцыйным сайце, а цяпер мы прапануем вашай увазе фотаздымкі другога спаборніцкага дня.

04 СНЕЖНЯ 22:00

Юныя беларускія лёгкаатлеты масава адкрылі зімовы сезон, паказаўшы нядрэнныя рэзультаты і пацешыўшы прыгожай барацьбой. Ужо заўтра на дарожках і ў сектарах брэсцкага лёгкаатлетычнага манежа зноў будзе горача, а мы прапануем вашай увазе фотаздымкі першага спаборніцкага дня турніру памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Д.М. Карбышава.

04 СНЕЖНЯ 18:00

Добры вечар пятніцы, дарагія чытачы! Традыцыйна вячэрні эфір нашага сайта папаўняюць свежыя весткі з свету каралевы спорту. Прапануем вашай увазе чарговую падборку.

03 СНЕЖНЯ 18:00

Паважаныя чытачы! Вашай увазе традыцыйная навінная падборка са свету лёгкай атлетыкі.

02 СНЕЖНЯ 14:00

Абстаноўку ў беларускім спорце ў апошнія дні складана назваць спакойнай. Пытанняў хапае і ў спартсменаў, і ў тых, хто звычайна знаходзіцца па іншы бок экранаў. І нярэдка пошук адказаў прыводзіць да непаразумення. У лёгкай атлетыцы падобныя гісторыі таксама ёсць. Пастараліся разабрацца ў сітуацыі і знайсці адказы.

02 СНЕЖНЯ 12:00

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь пракаментавала актуальную сітуацыю з найлепшай марафонкай Еўропы і лідарам беларускай зборнай Вольгай Мазуронак.

02 СНЕЖНЯ 11:30

Ужо ў гэтую пятніцу беларускі лёгкаатлетычны свет зноў зажыве ў спаборніцкім рытме. Першым буйным стартам зімовага сезону (да гэтага толькі ў некалькіх гарадах краіны прайшлі мясцовыя дзіцячыя першынства ў памяшканні) стане міжнародны турнір памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта Дзмітрыя Міхайлавіча Карбышава. Гэтыя юнацкія спаборніцтвы могуць пахваліцца больш чым паўвекавой гісторыяй і зорнымі імёнамі ў ліку шматлікіх удзельнікаў, якія на працягу 63 гадоў выходзілі на арэну лёгкаатлетычнага манежа; спярша – старога, сягоння – новага, на базе якога размясціўся Брэсцкі абласны ЦАР. Сярод іх пераможцы і прызёры еўрапейскіх і сусветных форумаў, прычым не толькі ў катэгорыі рэзерву.

01 СНЕЖНЯ 18:00

Добры зімовы вечар усім! Прапануем вашай увазе дайджэст навін са свету лёгкай атлетыкі.

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • |
  •  |  Все
    Спартыўныя секцыі