УСПАМІНАЮЧЫ МАТЧ ЕЎРОПА – ЗША. ФЛЭШ-ІНТЭРВ’Ю СПАРТСМЕНАЎ
02 ЧЭРВЕНЯ 2020
326


Лёгкаатлетычны матч паміж зборнымі камандамі Еўропы і Злучаных Штатаў Амерыкі, які 9 і 10 верасня прайшоў у Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» абнавіў гісторыю гэтай легендарнай падзеі! Яркія эмоцыі для гледачоў і балельшчыкаў, і ўнікальная магчымасць спартсменам у дастойнейшай канкурэнцыі, на адной з лепшых арэн свету праверыць свае сілы і пазмагацца за камандны кубак! Каманда Еўропы стала чэмпіёнкай! Трыбуны ўскрыквалі, сэрца замірала, гонар перапаўняў! Але, безумоўна, галоўнымі героямі былі спартсмены, якія цалкам і поўнасцю аддавалі сябе перамозе і змагаліся за кожнае ачко ў актыў сваіх зборных! Сёння мы вам прэзентуем чацвёрты цыкл флэш-інтэрвю ўдзельнікаў гэтага значнага турніру!

Філіпа Торту (Італія), які заняў 4 радок ў бегу на 100 метров


Філіпа Торту, вам усяго 21 год. Як вам прадстаўляць каманду Еўропы тут, у Мінску?

- Гэта вельмі прыгожае спаборніцтва. Мне падабаецца гэтая ідэя каманды ЗША і каманды Еўропы. Я рады, што прадстаўляю каманду Еўропы. Я думаю, сёння мой забег не зусім атрымаўся, але я рады, я сканцэнтраваны на Досе.

Вы сфакусіраваны на Досе, але зараз вы тут, у Мінску. Як ідуць справы ў камандзе?

- Усё добра, так шмат сяброў. Я думаю, што ў Еўропы выдатная каманда. У нас таксама шмат італьянцаў у нашай камандзе. І я ганаруся гэтым. І зараз каманда Еўропы, мае сябры па камандзе, могуць паказаць прыгожы забег.

У мінулым годзе вы сталі першым італьянцам, які прабег менш чым за 10 секунд: за 9,99. Як гэта быць першым італьянцам у гісторыі, хто зрабіў гэта менш чым за 10 секунд?

- О, гэта цудоўнае пачуццё. Гэта тое, да чаго я імкнуўся з тых часоў, як пачаў займацца лёгкай атлетыкай. Цяпер я хачу яшчэ раз пераадолець барер у 10 секунд.

Як складаўся ў вас сезон у гэтым годзе?

- Ну, не вельмі дрэнна і не вельмі добра. У Стэнфардзе я атрымаў невялікую траўму падчас Брыльянтавай лігі. Цяпер гэта мой другі забег пасля траўмы. Я адчуваю сябе добра, і я думаю, што ў наступныя 2 тыдні я змагу яшчэ лепш падрыхтавацца.

Гэта значыць для вас добра, што Доха праходзіць крыху бліжэй да канца сезона?

- Так, так, для мяне гэта добра. І я думаю, гэта вельмі складаны сезон, таму што для мяне ён складаўся з двух частак: май-чэрвень і верасень.

***

Юлія Леўчанка (Украіна) пасля заваявання 1 месца ў скачках у вышыню


Юлія, віншуем з перамогай тут, у Мінску, і новым асабістым рэкордам. Вы, павінна быць, вельмі шчаслівы.

- Так, я вельмі-вельмі-вельмі шчаслівая. І таксама я шчаслівая, што скакала з дзяўчатамі з Еўропы. Так што я думаю, гэта добры вынік для каманды Еўропы. Дзякуй вялікі.

У вас вельмі добра праходзіць сезон. Вы сталі чэмпіёнкай Еўропы сярод моладзі і таксама рыхтуецеся да чэмпіянату свету. Таксама вы ўдзельнічаеце тут, у Мінску. Чаму вы прымаеце ўдзел тут?

- Я думаю, што гэта сапраўды цікавая ідэя, цікавыя гульні. Так што, па-мойму, гэта нешта новае ў маім спартыўным жыцці, у спартыўнай кареры. Мне гэта падабаецца, гэта рэальна крута. Каманда ЗША вельмі моцная з вельмі моцнымі спартсменамі, таму з імі цікава спаборнічаць.

Вы чакалі ўзяць сёння 2.02?

- Ой, я не ведаю. Я проста скакала. Тут вельмі добрая атмасфера, выдатныя фанаты. І мой скачок быў добрым.

Скачучы 2.02, вы адчувалі, што ў вас яшчэ ёсць запас?

- Так, і я думаю, скакунам трэба гэта адчуваць. Проста адчуваць сваё цела і свой стан.

Для вас гэта было выдатнае спаборніцтва. Вы прадстаўляеце каманду Еўропы. Як вам быць часткай каманды Еўропы?

- Гэта вельмі выдатна. І вельмі складана, таму што тут прысутнічаюць моцныя дзяўчыны з Еўропы. І гэта як быццам Алімпійскія гульні, сурёзна.

***

Эйліш Макколган (Вялікабрытанія) пасля заваявання 3 месца ў бегу на 3000 метраў


Эйліш Макколган, вы зараз знаходзіцеся ў Мінску, толькі што скончылі бег на 3000 м у складзе каманды Еўропы. Як вам было?

- Так, гэта вельмі добрая забава. І гэта, безумоўна, спаборніцтва, таму ў бегу патрэбна была тактыка. Я сюды прыехала, таму што вельмі хацела. Я ведаю, што я ў добрай форме ў сучасны момант. Я ведаю, што магу бегаць вельмі добра і паказваць добры час. Я хацела паглядзець, як я пакажу сябе на чэмпіянаце. Відавочна, мне цяжка бегчы на ​​кароткія дыстанцыі. Я зрабіла некалькі тактычных памылак сёння, таму я зноў буду бегчы заўтра на 1500 метраў. Так што я спадзяюся, што змагу выправіць памылкі, учыненыя сёння. Я проста занадта выклалася на апошніх 200 метрах. Атрымалася не ідэальна, але мы сёння былі адной камандай, таму я ўсведамляла, што мы хацелі паспрабаваць фінішаваць, як мага лепш.

Удзел у дзвюх дыстанцыях звычайна характэрны толькі ў клубных спаборніцтвах і рэдка, калі прадстаўляеш каманду Еўропы. Удзельнічаць у двух забегах даволі складаная місія.

- Так, адна з дзяўчын адмовілася ад удзелу ў 1500 м, а я знаходжуся тут і падумала: Чаму б не? Відавочна, ні 3000 м, ні 1500 м не зяўляюцца маімі дыстанцыямі. Я хачу спаборнічаць на 5000 м і, можа, нават на 10000 м у Досе. Таму для мяне гэта было падобна добраму тыдню падрыхтоўкі. У суботу раніцай у мяне быў бег на 1 мілю. Потым у нядзелю я прыляцела адразу сюды. У мяне гэтыя гонкі былі адна за другой. Таму гэта быў добры тыдзень падрыхтоўкі. Я думаю, гэта ўсё дапаможа мне набраць форму да Дохі. Гэта дае мне добрую магчымасць бегчы на ​​тактычных спаборніцтвах.

Вы пачалі бегчы першай і падтрымлівалі трохі больш павольны тэмп у пачатку з-за таго, што будзеце ўдзельнічаць у двух забегах?

- Я чакала, што тэмп будзе невялікі. На чэмпіянатах звычайна так яно і ёсць: ты падтрымліваеш тактычны тэмп. Магчыма, ён быў павольней, чым мне хацелася б, але сёння было ветрана. Я не хацела быць тым, хто паскарае тэмп з самага пачатку. Я люблю, калі ў мяне ёсць прастора, таму што я вельмі высокая, дзяўчаты часта чапляюцца за мяне рукамі падчас бегу. Таму бегчы першай, я думаю, больш камфортна, ведаць, што я не спатыкнуся, што не атрымаю траўму. Таму так, магчыма, тэмп быў не такім хуткім, як мне хацелася б сёння. Але на апошніх 200 метрах мы паказалі выдатны тактычны спаборніцкі бег.

Вы добра бегаеце на 5000 метраў, цяпер спрабуеце ўдзельнічаць у 10000 м. Калі вы вырашылі таксама паспрабаваць 10000 метраў?

- Мы не планавалі гэта ў гэтым годзе. Я проста прабегла адзін забег. Я думала, што гэта будзе адна гонка ў рамках каманднага чэмпіянату Еўропы. Гэта была вельмі хвалюючая магчымасць бегчы за каманду Вялікабрытаніі. Забег праходзіў у Хайгейце, і гэта адзін з забегаў, якія я глядзела па тэлевізары апошніх пару гадоў і думала: «Я б хацела там пабываць. Я б хацела гэта зрабіць». Здаецца, там неверагодная атмасфера ў Лондане. Таму я прыняла ўдзел у гэтым годзе больш як для трэніроўкі. Я ніколі не планавала бегчы ў якасці кваліфікацыі на Алімпійскія гульні або чэмпіянат свету. Гэта стала паваротным момантам, калі я падумала, што магчыма, у мяне магчымасць бегчы гэтую дыстанцыю ў Досе, але мы прымем рашэнне пасля пары забегаў. Я збіраюся паспрабаваць розныя трэніроўкі, знайсці свае слабыя і моцныя бакі, ці змагу я бегчы 10000 метраў у Досе ці не.

Апошняе пытанне. Вы сказалі, што глядзелі такога роду забегі і мелі магчымасць бегчы за каманду Вялікабрытаніі. Як бы вы апісалі падобнага роду матчы, як матч Еўропа - ЗША?

- Гэта вельмі незвычайна. У цябе не заўсёды ёсць магчымасць прадстаўляць цэлую частку свету. Я маю на ўвазе, для нас гонар быць выбраным у каманду Еўропы. Гэта добры вопыт. Гэты стадыён надзвычайны. Я ніколі ў жыцці не была ў Беларусі, але яна такая прыгожая. Усё было выдатна. Гэта па-сапраўднаму буйны чэмпіянат, я атрымліваю асалоду ад часу тут. Я думаю, такія грандыёзныя спаборніцтвы выдатна падыходзяць для падрыхтоўкі да буйных стартаў, а таксама юніёрам прайсці праз гэта, каб паглядзець, як выглядаюць спаборніцтвы. Пакоі адпачынку, уся атмасфера каманды. Я думаю, што гэта карысны «трамплін» для ўсіх.

Як думаеце, як Еўропа выступіць?

- Я спадзяюся, што мы пераможам, у нас вельмі моцная каманда на ўсе віды спаборніцтваў, калі шчыра. Я думаю, некаторыя адмовіліся, магчыма, з-за таго, што хутка Доха. Я думаю, што ў нас сапраўды ўсё будзе вельмі добра.

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ