УСПАМІНАЮЧЫ МАТЧ ЕЎРОПА – ЗША. ФЛЭШ-ІНТЭРВ’Ю СПАРТСМЕНАЎ
03 ЧЭРВЕНЯ 2020
303


Мноства значных лёгкаатлетычных падзей прайшло ў 2019 годзе, які быў насычаны на спаборніцтвы ў розных узроставых катэгорыях, пачынаючы з рэспубліканскага ўзроўню і заканчваючы сусветным. Сталіца нашай краіны прыняла два буйных турніру II Еўрапейскія гульні і матч ЕўропаЗША, якія прайшлі на абноўленым Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Гэтыя старты пакінулі яркі след у гісторыі Беларусі. Мы далі жыццё даўно забытаму спаборніцтву матчу двух кантынентаў. Зборная Еўропы стала лепшай, а 14 беларускіх атлетаў унеслі свой важкі ўклад у чэмпіёнскую справу. Заўсёды прыемна ўзгадваць памятныя моманты, таму сёння мы прэзентуем пяты цыкл флэш-інтэрв’ю атлетаў адразу пасля выступлення.

Дэрыл Нейта (Вялікабрытанія) пасля перамогі ў бегу на 100 метраў


Віншуем з перамогай тут, у Мінску. Наколькі вы рады сваёй перамозе?

- Я настолькі шчасліва! Я таксама збіраюся бегчы 100 метраў у Досе, таму гэта добрая прыступка на шляху да яе. Выдатна прыехаць сюды і зарабіць ачкі для каманды.

Таму што гэта каманднае спаборніцтва, каманда Еўропы. Звычайна вы выступаеце толькі за Вялікабрытанію. Як настрой у камандзе?

- Усе выдатна, таму што я звычайна спаборнічаю з гэтымі хлопцамі. Але для нас цікава сабрацца ўсім разам, гэта нешта іншае. Але так, пэўна, я зраблю гэта яшчэ раз.

Звычайна вы носіце сінюю форму, цяпер аранжавую.

- Так, я лічу, трэба быць яркай.

Акрамя атлетыкі, вы таксама працуеце мадэльерам. Так?

- Так, я трохі мадэлюю вопратку. Я прыдумала касцюм для юнакоў ад Nike. Мне гэта вельмі падабаецца.

Я таксама заўважыла ваш макіяж, ён у колер вашай каманды.

- Так! У мяне ў сумцы былі гэтыя цені, і я падумала: "Я дакладна імі сёння нафарбуюся, каб спалучалася з формай".

3 гады таму вы выйгралі бронзавы медаль для Вялікабрытаніі на Алімпійскіх гульнях. Гэта натхніла вас працягваць займацца атлетыкай?

- Безумоўна. У той час мне было 19, я была вельмі-вельмі юнай. Я не чакала атрымаць медаль. Але наступны год я пачала, думаючы: "Я прызёр Алімпійскіх гульняў". Таму гэта надало мне шмат сіл. І, ведаеце, сілы і натхнення пачынаць наступны сезон.

Вы збіраецеся ў Доху?

- Так, я буду бегчы 100 метраў у эстафеце.

Вы добра сябе адчуваеце за тры тыдні перад апошнім забегам?

- Усё выдатна. Я лячу ў наш лагер праз пару дзён, таму гэта фантастычная падрыхтоўка.

Апошняе пытанне. У вас была магчымасць агледзецца ў Мінску?

- Яшчэ не, я прыляцела рана раніцай. Так што, можа, сёння вечарам я пайду святкаваць і трохі прагуляюся па горадзе.

Якое ў вас першае ўражанне?

- Усё вельмі прыязныя, людзі вельмі мілыя. Заўсёды прыемна сустрэць сардэчны прыём у новай краіне. Я тут ніколі раней не была, так што так, усё вельмі добра.

***

Адэль Мехаал (Іспанія) пасля заваёўвання 2 месца ў бегу на 3000 метраў


Якія цудоўныя 3000 метраў і якая высокая хуткасць на апошнім крузе! Як вы сябе адчуваеце зараз?

- Я адчуваю сябе выдатна, такі добры забег. Я зараз не тое што злуюся, але мне шкада, што ў мяне быў недастаткова добры фініш сёння. Але я такі шчаслівы, я ганаруся тым шоу, якое мы паказалі тут, на стадыёне Дынама. Я думаю, людзям спадабаліся нашы апошнія 100 метраў. І гэта самае галоўнае для нас, таму што мы прыязджаем, каб людзі атрымлівалі асалоду, назіраючы за намі. І, па-мойму, мы паказалі неверагодную гонку.

Вы разлічвалі на спрынтарскі фініш?

Так, я за апошні год трохі працаваў над апошнімі метрамі. Я ўзяў невялікі перапынак у бегу на 1500 метраў. Я рыхтаваўся да 5000 і 10000 метраў. Але ў гэтым годзе я ўсталяваў новы асабісты рэкорд у бегу на 1500 і 800 метраў. І мая хуткасць паляпшаецца. Я спадзяюся, праз 3 тыдні людзі змогуць убачыць лепшага ў сваім жыцці Мехаала.

Як вам прадстаўляць Еўропу ў Мінску?

Па праўдзе кажучы, я ўжо тры разы прадстаўляў яе ў бегу па перасечанай мясцовасці ў Эдынбургу супраць Вялікабрытаніі і ЗША. І гэта цудоўнае пачуццё, таму што звычайна мы ўяўляем свой брэнд, свой рэгіён, сваю краіну ці нават аўтаномную супольнасць, таму што я жыву ў Каталоніі і часам бягу за Каталонію. І прадстаўляць Еўропу гэта прымушаць усю Еўропу сачыць за табой. І гэта неверагоднае пачуццё!

***

Арланда Артэга (Іспанія) пасля перамогі ў бегу на 110 метраў з барерамі


Віншуем з перамогай тут, у Мінску, вы беглі за Еўропу.

- Гэта цудоўна, я вельмі рады. Я ганаруся Еўропай, таксама сваёй краінай. Гэта вельмі добрае спаборніцтва, я вельмі шчаслівы.

Што вы можаце распавесці пра сённяшні бег?

- Я вельмі многа думаў пра сённяшні забег. Я проста сфакусіраваўся на бегу, каб рабіць тое, што лепш за ўсё для мяне. Сёння было вельмі добрае спаборніцтва, я шчаслівы гэтаму.

Вы беглі ўсяго пару дзён таму, цяпер сёння. Вы набіраеце форму да Дохі?

- Так, прайшло мала часу з мінулага спаборніцтва, якое было ў мінулыя выхадныя. Фінал у Брусэлі, зараз тут. Праз кожныя тры дні. Таму я адчуваю сябе крыху стомленым. Я спрабую канцэнтрыравацца кожны раз на кожным асобным спаборніцтве. Я засяроджаны на Досе. Я завяршаю гэта свайго роду спаборніцтва тут. Так што цяпер трэніроўкі і арыенцір на Доху.

Цяпер вы ў адной камандзе з Эндзі Поццы і Сяргеем Шубянковым бяжыце за каманду Еўропы. Як гэта вам?

- Так, гэта выдатна спаборнічаць за Еўропу з гэтымі выдатнымі спартсменамі. Для мяне гэта вялікае задавальненне. Я вельмі рады.

Вам падабаецца фармат Еўропа супраць ЗША?

- Мне ён вельмі падабаецца. Я спадзяюся, у наступным годзе мы правядзем такое ж спаборніцтва. Мне вельмі спадабалася. Прыемна паспаборнічаць з ЗША за Еўропу. Гэта вельмі добрае спаборніцтва, так што калі я змагу прыняць удзел у наступным годзе, вядома, я хачу працягнуць тут удзельнічаць.

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ