Навіны
"300 ТАЛЕНТАЎ ДЛЯ КАРАЛЕВЫ" Ў ВІДЭА РОЗНЫХ ГАДОЎ
23 Ноября 2020
290


На календары 23 лістапада, да фіналу самага доўгачаканага дзіцячага спартыўна-масавага мерапрыемства засталося менш за месяц. Ужо ў снежні манеж Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры ў шосты раз сустрэне 300 самых актыўных, таленавітых, амбіцыйных і спартыўных дзяцей з розных куткоў нашай краіны. З тысячы дзяцей Беларусі, а калі быць дакладнымі, то сярод навучэнцаў 2-4 класаў, адабраліся самыя хуткія, спрытныя і здольныя скакаць. Гэтыя юныя спартсмены 17 снежня ў фінале праекта будуць выяўляць сябе на максімум, дэманстраваць асабістыя рэкорды і імкненне да перамогі ў барацьбе за камандны кубак і асабістыя ўзнагароды. У гэтыя восеньскія канікулы кожная вобласці-ўдзельніцы праекта правялі вучэбна-трэніровачныя зборы, каб яшчэ раз адпрацаваць і замацаваць свае асноўныя ўменні ў такіх дысцыплінах, як скачкі на скакалцы, бар'ерным беге, кіданні мяча і адпрацаваць эстафетны бег 8 па 50 метраў.

Сёння мы хочам прапанаваць вашай увазе яшчэ раз акунуцца ў перадсвяточную спартыўную атмасферу і перагледзець фінал праекта "300 талентаў для Каралевы" ў відэа розных гадоў! Паехалі!

2019 год


2018 год


2017 год


2016 год


2015 год


Пакуль дзеткі працягваюць адточваць і замацоўваць свае ўменні ў відах, прадстаўленых у фінале праекта "300 талентаў для Каралевы", у Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі вядзецца актыўная арганізацыйная праца да гэтага мерапрыемства. 17 снежня мы зноў акунемся ў яркую і выдатную дзіцячую казку, дзе 300 найлепшых і таленавітых дзіцяці з розных куткоў Беларусі будуць змагацца за найлепшыя месцы і пераможныя кубкі!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ