Навіны
АБНОЎЛЕНЫЯ КВАЛІФІКАЦЫЙНЫЯ НАРМАТЫВЫ НА ЧЭМПІЯНАТЫ ЕЎРОПЫ U18, U20 І U23
13 Ноября 2020
216


Безумоўна, пандэмія каронавіруснай інфекцыі пад адхон знесла, здаецца, увесь спаборніцкі сезон гэтага няпростага высакоснага года. Большасць топ-турніраў былі адмененыя з-за Covid-19 і няўлоўнага штодзённага росту статыстыкі захворвання. Уся надзея на 2021 год, на які былі перанесены амаль усе буйныя еўрапейскія і сусветныя турніры, у тым ліку, галоўны старт чатырохгоддзя – Алімпійскія гульні.

Сёння мы хочам вам прадставіць абноўленыя кваліфікацыйныя нарматывы на кантынентальныя форумы U18, U20 і U23.


Чэмпіянат Еўропы сярод моладзі – спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў – прыме нарвежскі горад Берген. У перыяд з 8 па 11 ліпеня на старт выйдуць наймацнейшыя лёгкаатлеты кантынента, якія нарадзіліся не раней за 1999 год. Вашай увазе нарматывы, каб трапіць у каманду:


***


Спартсмены ва ўзросце да 20 гадоў – 2002г.н. і маладзейшыя – выйдуць на старт кантынентальнага чэмпіянату сярод юніёраў, які ў перыяд з 15 па 18 ліпеня 2021 года прыме эстонскі Талін.


***


Юнацкі чэмпіянат Еўропы прыме італьянскі горад Рыеці ў перыяд з 26 па 29 жніўня 2021 года. У спаборніцтвах прымуць удзел лёгкаатлеты 2004-2005гг.н.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ