Навіны
АДКРЫТА ГАЛАСАВАННЕ ЗА ЛЕПШЫЯ ПРАЦЫ КОНКУРСУ ДЗІЦЯЧЫХ МАЛЮНКАЎ "ПРАБЕГ. МІНСКІ ПАЎМАРАФОН ВАЧЫМА ДЗЯЦЕЙ"!
26 ЛIПЕНЯ 2021
129


Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі другі раз праводзіць конкурс дзіцячага малюнка "ПраБег. Мінскі паўмарафон вачыма дзяцей", прымеркаваны да самай масавай спартовай падзеі нашай краіны. На працягу ліпеня ў адрас арганізатараў працягвалі паступаць працы, таму абвешчаныя загадзя тэрміны вызначэння пераможцы ў намінацыі "Прыз глядацкіх сімпатый" былі крыху ссунутыя. Больш за сотню юных аматараў спорту і мастацтва вырашылі прыняць удзел у нашым конкурсе ў гэтым годзе, і мы гатовыя аб'явіць аб старце галасавання!

Нагадаем, што для ўдзелу неабходна было намаляваць малюнак на тэму "Бег" на любым выглядзе паперы (уключаючы кардон) у любой тэхніцы выканання і стылістыцы (акварэль, гуаш, аловак, ручка, фламастар і т .д.) не больш фармату А3 (297х420мм) любой арыентацыі. Канкурсантам было дазволена выкарыстанне вобразаў і малюнкаў вядомых спартсменаў, прафесійных бегуноў, беларускіх лёгкаатлетаў, а таксама абстрактных малюнкаў на тэму «Бег у рамках Мінскага паўмарафона». Вітаецца падтрыманне тэматыкі бегу ў Рэспубліцы Беларусь з выявай беларускіх лёгкаатлетаў, вобразаў архітэктурных будынкаў горада Мінска.

Удзельнікамі конкурсу сёлета выступілі дзеці ў чатырох узроставых катэгорыях:

- дзеці з 3 да 6 гадоў (51 канкурсант);

- дзеці з 7 да 10 гадоў (30 канкурсантаў);

- дзеці з 11 да 15 гадоў (30 канкурсантаў);

- дзеці з 16 да 18 гадоў (5 канкурсантаў).

Лаўрэатаў у кожнай з катэгорый вызначыць спецыяльнае журы, а ўсім прыхільнікам каралевы спорту і наведвальнікам нашага афіцыйна сайта мы прапануем дружна выбраць уладальнікаў прыза глядацкіх сімпатый.

Пераходзіце па спасылках ніжэй, каб паглядзець усе працы ўдзельнікаў кожнай з узроставай катэгорый, а затым у спецыяльнай форме на нашым сайце выбірайце нумар ўпадабанай вам больш за ўсё і галасуйце за яе!

УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 3-6 ГАДОЎ

Усе малюнкі ў поўным памеры размешчаны ТУТ.

***

УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 7-10 ГАДОЎ

Усе малюнкі ў поўным памеры размешчаны ТУТ.

***

УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 11-15 ГАДОЎ

Усе малюнкі ў поўным памеры размешчаны ТУТ.

***

УЗРОСТАВАЯ КАТЭГОРЫЯ 16-18 ГАДОЎ

Усе малюнкі ў поўным памеры размешчаны ТУТ.

***

Галасаванне праходзіць з 09: 00 26 ліпеня да 20: 00 8 жніўня

Звярніце ўвагу, што з аднаго IP-адрасы можна прыняць удзел у апытанні толькі адзін раз!

Чакаем вашыя галасы!

КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ