Навіны
АДКРЫТАЯ ТРЭНІРОЎКА ПРОЙДЗЕ 4 ЧЭРВЕНЯ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА". ДАЛУЧАЙЦЕСЯ!
27 Мая 2021
205


Бег - гэта модна!

Для большасці людзей у наш час спорт і бег - гэта хобі, якое трывала ўвайшло і іх будні і распарадак дня. Многія, у сілу сваёй занятасці і захапленняў, падтрымліваю здаровы лад жыцця. Аснова ЗОЖ - гэта правільнае харчаванне, рух і адмова ад шкодных звычак.

У якасці спартыўнай нагрузкі для сябе можна выбраць заняткі ў спартзале (трэба купляць абанемент), плаванне (таксама патрэбен абанемент, а хутчэй за ўсё яшчэ і трэнер), ровар (але ў нашым клімаце гэта толькі летні від спорту) і гэтак далей.

Многія выбіраюць бег, таму што...

Бег - гэта самы дэмакратычны від спорту для аматара. На пачатковым этапе для заняткаў бегам не трэба нічога, акрамя красовак. Экіпіроўкі вельмі шмат, заўсёды можна знайсці прыдатную і па цане, і па гусце. На аматарскім узроўні бягуном можа стаць кожны, хто рэгулярна выходзіць на вуліцу і бегае, прычым не важна, у якім тэмпе.

Адначасова з ростам папулярнасці бегу, расце і колькасць бегавых спаборніцтваў для аматараў, у нашай краіне яны праводзяцца ледзь не кожны тыдзень. Гэтыя дзве з'явы звязаны і ўплываюць адзін на аднаго: чым больш спаборніцтваў праводзіцца, тым больш людзей хочуць у іх удзельнічаць (а, значыць, і бегаць); чым больш людзей хочуць бегаць, тым больш новых спаборніцтваў з'яўляецца. І так па крузе.

У бегу вельмі шырокі дыяпазон прымянення ў жыцці чалавека. Можна бегаць для здароўя і ў задавальненне, а можна бегаць на вынік і на прызы ў забегах, бег - гэта адначасова і спосаб пабыць аднаму і магчымасць сацыялізацыі (бегавыя клубы, напрыклад, Followminsk, прабежкі з сябрамі, знаёмствы па інтарэсах).

Гэта сацыяльна ухвалены занятак. Чалавек, які толькі пачаў бегаць або прабег 5, 10, 21, 42 кіламетры і т .д.гарантавана атрымае сваю порцыю захаплення. Бег асацыюецца ў нас са здароўем, пераадоленнем, самаўдасканаленнем і мэтанакіраванасцю. І, дарэчы, не беспадстаўна.

Ну і нарэшце, нельга не згадаць, хоць бы ў апошнюю чаргу, што над папулярызацыяй бегу, як і многіх іншых відаў спорту, працуе вялікая колькасць людзей. Ад дзяржаўных арганізацый да вытворцаў спартыўных тавараў.

***

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі з'яўляецца той самай арганізацыяй, грамадскім аб'яднаннем, якая імкнецца праз свае актыўнасці прыцягнуць да заняткаў спортам вялікую колькасць людзей. А мяркуючы па колькасці людзей, якія прымаюць удзел у нашых забегах, у нас гэта атрымліваецца.

Сёння мы хочам анансаваць вам адкрытую трэніроўку, якая пройдзе 4 чэрвеня, у 19:00, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". БФЛА прапануе пасля працоўнага дня правесці час актыўна, падняць сабе і iншым настрой і з пачуццём завершанасці тыдня сысці ў выхадныя!

А вішанькай на торце стане зорная і "залатая" марафонская каманда чэмпіянату Еўропы-2018 і прэзентацыя маек Мінскага паўмарафона-2020(1)!

Для таго, каб стаць часткай трэніроўкі, неабходна ЗАРЭГIСТРАВАЦЦА! Дарэчы, ліміт удзельнікаў - 200 чалавек!

Кожны можа пераадолець выбраную ім дыстанцыю: 5000 ці 10000 метраў (апошнюю пры ўмове часу пераадолення 1 гадзіну і менш).

У нашым ПАЛАЖЭННI размешчана дэталёвая інфармацыя і таймінг мерапрыемствы!

Сустракаемся на Кірава, 8/6 у наступную пятніцу!

Давайце бегаць разам!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ