Навіны
АДНОЎЛЕНЫ КВАЛІФІКАЦЫЙНЫ ПЕРЫЯД НА АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ Ў ТОКІА
01 Декабря 2020
260


Сённяшні дзень адзначаны не толькі пачаткам зімы, але і іншай значнай падзеяй у свеце спорту. З 1 снежня афіцыйна аднаўляецца кваліфікацыйны перыяд на Алімпійскія гульні ў Токіа, якія з прычыны эпідэміялагічных фактараў беспрэцэдэнтна былі перанесены з 2020 года на 2021.

Перыяд выканання нарматываў на галоўны старт чатырохгоддзя для ўсіх відаў лёгкай атлетыкі быў "замарожаны" з 6 красавіка 2020 года. Рэзультаты спартсменаў, паказаныя падчас прыпынення, не ўлічваліся для адбору на Гульні і ў сусветных рэйтынгах. Дадзеныя меры былі прынятыя для таго, каб зраўнаваць шанцы спартсменаў, якія знаходзяцца на ўсіх кантынентах, падчас пандэміі каранавіруса. З 1 верасня магчымасць кваліфікавацца ў Токіа атрымалі хадакі і марафонцы, а з сённяшняга дня гэта права распаўсюджваецца і на прадстаўнікоў астатніх дысцыплін.

Так, перыяды выканання кваліфікацыйных нарматываў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях, якія маюць адбыцца, выглядаюць наступным чынам:

Марафон і спартыўная хадзьба 50км: 1 студзеня 2019 – 5 красавіка 2020; 1 верасня 2020 – 31 мая 2021.

Спартыўная хадзьба 20км: 1 студзеня 2019 – 5 красавіка 2020; 1 верасня 2020 – 29 чэрвеня 2021.

Бег 10000м і мнагаборства: 1 студзеня 2019 – 5 красавіка 2020; 1 снежня 2020 – 29 чэрвеня 2021.

Астатнія віды: 1 мая 2019 – 5 красавіка 2020; 1 снежня 2020 – 29 чэрвеня 2021.

У выпадку, калі кваліфікацыйны нарматыў выканае меншы лік спартсменаў, чым запланавана для ўдзелу ў дадзеным відзе лёгкай атлетыкі на галоўным старце чатырохгоддзя, дабор будзе адбывацца на падставе сусветнага рэйтынгу Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Перыяды, за якія ўлічваецца рэйтынг, выглядаюць так:

Марафон і спартыўная хадзьба 50км: 1 снежня 2018 – 5 красавіка 2020; 1 верасня 2020 – 31 мая 2021.

Спартыўная хадзьба 20км: 1 студзеня 2019 – 5 красавіка 2020; 1 верасня 2020 – 29 чэрвеня 2021.

Бег 10000м і мнагаборства: 1 студзеня 2019 – 5 красавіка 2020; 1 верасня 2020 – 29 чэрвеня 2021.

Астатнія віды: 30 чэрвеня 2019 – 5 красавіка 2020; 1 снежня 2020 – 29 чэрвеня 2021.

У актыве беларускай лёгкаатлетычнай зборнай на сённяшні дзень значыцца семнаццаць алімпійскіх ліцэнзій. Нагадваем вам кваліфікацыйныя нарматывы:


Таксама нядаўна на сайце World Athletics з'явіліся актуальныя спісы спаборніцтваў у марафонскім бегу і спартыўнай хадзьбе з сертыфікаванымі трасамі, дзе спартсмены могуць выконваць кваліфікацыйныя нарматывы.

Больш інфармацыі пра колькасць квот на Алімпійскія гульні можна знайсці ТУТ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ