Навіны
АДВАЖНЫ ЎЧЫНАК: ТРЭНЕР-ВЫКЛАДЧЫК З КАСЦЮКОВІЦКАЙ ДЮСШ ВЫРАТАВАЛА ЧАЛАВЕКА НА ПАЖАРЫ
10 Апреля 2021
231


Экс-бар'ерыстка, а цяпер трэнер-выкладчык і інструктар-метадыст Касцюковіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Рыта Шастапалава 27 сакавіка здзейсніла гераічны ўчынак: знаходзячыся ў гасцях у сястры ў аграгарадку Муравіле дзяўчына выцягнула з палаючага дома 67-гадовага мужчыну, які ляжаў без прытомнасці. Па словах Рыты усё здарылася за долю секунды, і часу на роздум не было. Пра тое, што магло здарыцца з ёй, дзяўчына думала ўжо пасля падзей, якія адбыліся, а на момант пажару яна была рашучая і адважная. Зайшоўшы ў падпалены дом яна ўбачыла ляжачага мужчыну, які самастойна перасоўвацца ўжо не мог. Мiнiяцюрная Рыта, прыклаўшы каласальныя намаганні, здолела выцягнуць жыхара на вуліцу, тым самым захаваўшы яму жыццё. Мужчына прыйшоў у прытомнасць не надоўга, а па прыбыцці хуткай быў шпіталізаваны. Сама ратавальніца нічога гераічнага ў сваім учынку не бачыць. Лічыць, што так паступіў бы кожны на яе месцы.

Мы звязаліся з гераіняй падзей:

"Пра тое, што ў палаючым доме знаходзіцца чалавек, я даведалася ад сястры, да якой прыехала ў госці. Не раздумваючы пабегла туды. Зайшоўшы ў дом, убачыла, што на падлозе ляжыць, здавалася, нежывое цела мужчыны. Вядома, было цяжка яго цягнуць - дзесьці прыўздымала, дзесьці за ногі цягнула, але перасягнуўшы парог дома, уздыхнула з палёгкай. Старалася адцягнуць яго як мага далей ад дома, так як ён гарэў яркім полымем і, можна сказаць, за 5-7 хвілін ад яго нічога не засталося. Дачакалася хуткую, дзе мужчыну апранулі кіслародную маску, там ён ужо канчаткова страціў прытомнасць. Да ўсёй гэтай сітуацыі я паставілася проста неабыякава і скарысталася выпадкам выратаваць жыццё чалавеку. Усё здарылася вельмі хутка, спалох прыйшоў толькі праз пару гадзін пасля ўсведамлення, што адбылося. Пасля таго, што здарылася было шмат званкоў ад знаёмых, ад супрацоўнікаў МНС і ўсіх неабыякавых. Дзеткі, якія трэніруюцца пад маім кіраўніцтвам, сказалі, што ганарацца такім трэнерам і хацелі б быць такімі ж смелымі па жыцці. Прыемна, вядома, што ўчынак ацанілі, але, я ўпэўненая, на маім месцы так паступіў бы кожны".

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ