Навіны
АЛІНА НІКІЦЕНКА - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУ U20 У КІДАННІ ДЫСКА!
20 Августа 2021
162


Яшчэ адна ўзнагарода ў скарбонцы беларускай зборнай на чэмпіянаце свету сярод юніёраў - Аліна Нікіценка становіцца бронзавым прызёрам у кіданні дыска з вынікам 51.47!

Свой лепшы вынік сёння беларуская спартсменка зафіксавала ў трэцім выхадзе ў сектар, тым самым умацаваў свой прамяжковы трэці радок пратаколу і не дазволіўшы больш нікому наблізіцца да медальных пазіцый. Перамогу ў кіданні дыска адсвяткавала чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў, лідар сусветнага сезона Віялета Ігнацьева, якая выступае ў нейтральным статусе. Яна зафіксавала спробу на 57.84. Серабро з рэкордам кантынента U20 выйграла паўднёваафрыканка міне дэ Клерк - 53.50.


Шчырыя словы віншавання ў адрас нашай Аліны і яе асабістага трэнера Дамаросава Міхаіла Міхайлавіча з паспяховым сезонам! У іх скарбонцы бронзавыя медалі двух галоўных форумаў - юніёрскіх чэмпіянатаў Еўропы і свету! Так трымаць!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ