Навіны
АЛЯКСЕЙ ЛАЗАРАЎ: ПЕРАКАНАНЫ, ШТО НАМ ПА СІЛАХ ЭСТАФЕТАЙ АДАБРАЦЦА НА АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ І БЫЦЬ ТАМ НЕ ПРОСТА СТАТЫСТАМІ
08 Июня 2020
388

У мінулую пятніцу нашы спартсмены правялі кантрольную трэніроўку ў эстафетным бегу. Гледзячы на іх забегі, можна з упэўненасцю сказаць, што гэты від каралевы спорту будзе жыць. Адным з герояў забегаў стаў Аляксей Лазараў неаднаразовы чэмпіён Беларусі ў бегу на 400 метраў, сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў у камандным заліку. Цікавыя думкі, амбіцыі і жаданні спартсмена чытайце або глядзіце ў нашым інтэрв’ю.

Як ацэньваеш секунды, паказаныя падчас кантрольнай трэніроўкі?

- Шчыра, не ведаю часу.

Але трэнеры задаволены. Сказалі, што вынік, прыкладна, 21 з капеечкай.

Праўда? Тады нядрэнна, але адчуваецца, што бег яшчэ далёкі ад ідэалу. Да чэмпіянату абавязкова ўсё будзе добра.

Судзячы па позе (лежачы), цябе прыбіла трохі.

- Так-так. Я заўсёды выкладаюся.

Гэта як раз паказвае, што ты бег сумленна. Напэўна, эмоцыі крыху падшкалівалі?

- Вядома. Стараўся не паказваць, але спаборніцкі антураж усё роўна прысутнічаў.

Засумаваў па спаборніцтвах?

- Так, вядома! Вельмі чакаем старты і момант, калі нарэшце адкрыюць доступ.

Як ацэньваеш нашы перспектывы ў змяшанай эстафеце?

Я перакананы, што нам па сілах адабрацца на Алімпійскія гульні і быць там не проста статыстамі. Правільна было сказана, што нам эстафетам, перанос Гульняў толькі на руку. Ёсць час падрыхтавацца.

Ты згодны з тым, што за год можна стаць мацней, аб’яднаней, папрацаваць над правільнай перадачай палачкі..

Ведаеце, нюанс гэтай эстафеты ў тым, што цяжка перастроіцца на прыёме. Здалёку мы прыкладна бачым, дзе стаіць спартсмен з тваёй каманды, але на 200 метраў хуткасці вельмі высокія і часам даводзіцца нават папіхацца, як, напрыклад, сёння з Ігарам Зубко, калі я на яго наткнуўся.

Скажы, калі ласка, як табе ідэя збору, што вы столькі часу трэніраваліся разам?

- Ведаеце, нешта ў гэтым ёсць. Не скажу, што я адназначна за, але я і не супраць. Гэта вопыт і абавязкова варта было паспрабаваць гэта. Трэба прыцірацца адзін да аднаго.

Але ты, як мы зразумелі, больш любіш адзін трэніравацца?

- Так. Але гэта спецыфіка менавіта майго характару. Але я разумею, што без такіх спаборніцтваў, збораў не будзе максімальнага выніку.

Ты кажаш, што ёсць амбіцыі не толькі адабрацца, але і пашумець. Скажы, колькі трэба для гэтага бегчы?

Калі гаворка пра мікс, то, думаю, што секунды будуць лепш, чым закрылі фінал чэмпіянату свету 03:16. Напэўна, у раёне 03:14 будзе дастаткова для фіналу Алімпійскіх гульняў. Гэта значыць, калі браць чысты час спартсменаў, то нам з Аляксандрам Васілеўскім трэба бегчы ў раёне 46 секунд, а дзяўчатам 5253 секунды.

Нашы дзяўчаты і зараз могуць паказваць такія секунды. Але мы верым, што ім па сілах і 51 бегчы.

Так, значыць, нам з Сашам трэба падцягнуць свае вынікі.

Як ты ацэньваеш вынік жанчын на чэмпіянаце Беларусі ў Магілёве?

Калі шчыра, то ад Ані Міхайлавай я не чакаў такой хуткасці. Прама вельмі рады быў. Не тое, каб не чакаў, я ведаў, што дзяўчына таленавітая і можа бегчы хутка, але яна вельмі моцна спрагрэсіравала за апошні год. Быў прыемна здзіўлены яе выніку. Юля Касцючкова выбегла з 54, што вельмі выдатна.

Мы не раз чулі думкі, але цікавіць твая: колькі, прыкладна, мы скідаем з выніку на 400 метраў у манежы, выходзячы на стадыён і прыбіраючы віражы?

Я думаю, што секундупаўтары.

Ты сам адказваеш на гэтыя пытанні. Яны ўжо, тэарэтычна, з 52 секунд здольныя выбегчы.

- Калі ўсе ў ідэальна добрых умовах, то ў пік формы чаму не.

У гэтым годзе мы вызначылі галоўным стартам чэмпіянат Беларусі, якія мэты ў цябе на нацыянальны турнір?

Зразумела, перамога. Што тычыцца секунд, то, ведаеце, я не люблю загадваць канкрэтных лічбаў, але скажу, што буду старацца прабегчы як мага хутчэй. Я трымаю пэўны вынік у розуме, але пакіну яго пры сабе.

Але якія секунды ты б хацеў размяняць?

- 46.50 – нарматыў.

Усё рэальна?

- Так, вядома.

На стадыёне «Дынама» ты ўжо не раз выступаў. Як табе ён?

Мне вельмі падабаецца дарожка, яна хуткая. Але і гістарычная каштоўнасць дадзенага стадыёна вызначана дадае эмоцый. Ён зроблены па вышэйшым класе, прычапіцца абсалютна не да чаго.

Ты прысутнічаў на матчы ЕўропаЗША?

- На жаль, не, быў за мяжой.

Але ты глядзеў?

Сачыў за трансляцыяй па тэлефоне, вядома.

Але сам факт такога матчу як расцэньваеш?

- Вельмі крута, што яго аднавілі. Родапачынальнікам, наколькі я ведаю, стаў матч СССРЗША. Таму гэта вельмі вялікія і каштоўныя традыцыі. Я рады, што зявілася такая ініцыятыва, і вялікі гонар, што менавіта Беларусі даверылі праводзіць першы ў сучаснай гісторыі матч.

І, вядома, нельга не адзначыць узровень вынікаў …

- Так, вядома, ёсць да чаго імкнуцца!

Дзякуй табе вялікі за шчырыя адказы. Поспехаў табе, тваім сябрам, каб сапраўды мы здолелі пашумець не толькі ў змяшанай эстафеце, але, верым, што і хлопцы ў 4х100 метраў змогуць праявіць сябе.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ