Навіны
БЕЛАРУСКІЯ ХАДАКІ ВЫСТУПАЮЦЬ НА МІЖНАРОДНЫМ ФЕСТЫВАЛІ Ў АЛІТУСЕ + ТРАНСЛЯЦЫЯ
18 Сентября 2020
250


Гэтым пятнічным днём літоўскі гарадок Алітус ператварыўся ў месца доўгачаканай сустрэчы скараходаў з розных куткоў Еўропы. З 1 верасня для прадстаўнікоў спартыўнай хадзьбы аднавіўся кваліфікацыйны перыяд на Алімпійскія гульні ў Токіа, і гэты старт стане для шматлікіх удзельнікаў магчымасцю паказаць жаданы рэзультат і заваяваць ліцэнзію. Мы ж будзем асабліва пільна сачыць за выступленнем беларускіх спартсменаў і па меры развіцця падзей распавядаць вам пра тое, што адбываецца на трасе.

Чацвёра нашых лёгкаатлетаў заяўлены для ўдзелу ў 46-ым міжнародным фестывалі спартыўнай хадзьбы. У 17:30 у 20-кіламетровы заход адправяцца мужчыны, і тут мы ўбачым нашага лідара ў гэтым відзе праграмы Аляксандра Ляховіча (PB – 01:21:12), а таксама Паўла Альховіка, які першы год выступае ў моладзевым узросце і толькі асвойвае дадзеную дыстанцыю ( РВ – 01:36:31). У гэты ж час пачнуць спаборнічаць юніёры ў хадзьбе на 10км, сярод якіх і наш Дзмітрый Шміт (РВ – 45:08). Праз 5 хвілін пасля мужчын – у 17:35 – будзе дадзены старт жанчынам на 20км, дзе нам трэба будзе хварэць за Анастасію Рароўскую (РВ – 01:33:19).

А глядзець за выступленнем нашых атлетаў у прамым эфіры можна з 17:30 на YouTube-канале Delfi sportas:


***

17-гадовы Дзмітрый Шміт, які ў бягучым годзе яшчэ з'яўляецца прадстаўніком юнацкай узроставай катэгорыі, завяршыў заход на 10км з перамогай і новым асабістым рэкордам – 44:35.


Спартсмен пракаментаваў сваё выступленне:

- Першыя 5 кіламетраў мне ішлося выдатна, а потым стала цяжкавата. Усё ж такі гэта першая "дзясятка" ў гэтым сезоне. Але ў прынцыпе, задачу, якую мы з трэнерам ставілі на гэты старт, я выканаў і паказаным рэзультатам застаўся задаволены, так як пабіў асабісты рэкорд. Вялікі гонар быць сярод удзельнікаў гэтага фестывалю, і я рады магчымасці выступаць на міжнародным узроўні! 

***

Адзначым, што ў хадзбье на 20км у мужчын кваліфікацыйны нарматыў на Алімпійскія гульні ў Токіа ўстаноўлены на адзнацы 01:21:00. 10-кіламетровую адзнаку наш Аляксандр Ляховіч пераадолеў з рэзультатам 40:42. Гэта значыць, што для заваёўвання запаветнай ліцэнзіі беларускаму спартсмену неабходна дадаць на другой палове дыстанцыі і тады, калі пройдзе яе за 40:18. Верым, што ў яго ўсё атрымаецца!

Прамежкавы паказчык Паўла Альховіка на "дзясятку" – 44:41. У Анастасіі Рароўскай – 48:32.

***

Мужчыны завяршылі 20-кіламетровы заход. Пераможцам тут стаў швед Персеус Карлстром – 01:20:58. Другім фінішаваў украінец Іван Лосеў – 01:21:10, трэцім – яго калега па зборнай Назар Каваленка – 01:21:12. Аляксандр Ляховіч паказаў рэзультат 01:22:06 і стаў сёння пятым.


- У канцы мяне крыху заціснула, і я заваліў апошнія 4 кіламетры. У прынцыпе, стан быў добрым, рабочым, мы даўно не выступалі за мяжой. Хацелася прайсці трохі хутчэй, у раёне 01:21:00 – 01:21:30, але крыху не дабраў. Нічога страшнага, будзем працаваць. Гэты старт можна лічыць свайго роду трэніровачным. Рады, што з'явілася магчымасць выязджаць на міжнародныя спаборніцтвы, дзе зусім іншы ўзровень рэзультатаў і зусім іншыя сапернікі. За кошт гэтага лягчэй прагрэсіраваць.

20-гадовы Павел Альховік з новым асабістым дасягненнем – 01:31:41 – заняў трынаццатае месца.


- Першая "дзясятка" прайшла наогул добра, выканаў усе патрабаванні трэнера. Але, так як гэта ўсяго другая "дваццатка" ў маім жыцці, пасля пятнаццатага кіламетра мне моцна "дало" па нагах. Вынікам я не вельмі задаволены, таму што хацелася выканаць нарматыў майстра спорту. Тым не менш, я пабіў асабісты рэкорд на 4 з паловай хвіліны, так што часткова сваю задачу я выканаў. Рады быў выступіць тут, так як стартаў у гэтым сезоне ў нас атрымалася вельмі мала. Цяпер у мяне наперадзе падрыхтоўка да 20-кіламетровай дыстанцыі на чэмпіянаце краіны па спартыўнай хадзьбе.

***

Сярод жанчын на дыстанцыі 20км пераможцай стала літоўская спартсменка Брыгіта Вірбалітэ-Дімшэне, якая паказала рэзультат 01:30:54. Сярэбраным прызёрам стала венгерка Вікторыя Мадараш, фінішны час якой склаў 01:33:41. Трэцяе месца ў іспанкі Аінхоа Пінеда – 01:37:50. Анастасія Рароўская фінішавала чацвёртай, і яе сённяшні рэзультат01:40:10.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ