Навіны
БЕЛАРУСКІЯ ЛЁГКААТЛЕТЫ АДКРЫВАЮЦЬ МІЖНАРОДНЫ СЕЗОН У ВЕНГРЫІ + ТРАНСЛЯЦЫЯ
19 Августа 2020
320


19 жніўня венгерскі горад Секешфехевар прыме адзін з этапаў Кантынентальнага тура World Athletics, які сабраў у ліку сваіх удзельнікаў зорак лёгкай атлетыкі сусветнай велічыні. Адкрыюць свой міжнародны сезон і беларускія лёгкаатлеткі. Спяшаемся расказаць вам пра тое, калі і за кім сачыць на дарожках і ў сектарах сёння на працягу дня.

Мемарыял прысвечаны памяці ўдзельніка Алімпійскіх гульняў, 23-разовага чэмпіёна Венгрыі ў спрынце, генеральнага сакратара ІААФ Іштвана Дзьюлаі. У 2020 годзе спаборніцтвы адбудуцца ў дзясяты раз.

У сектар для кідання молата выйдзе наша Ганна Малышчык. Нагадаем, што ў дадзены момант беларуска ўзначальвае рэйтынг сусветнага сезона са сваёй лютаўскай спробай на 75.45. Супрацьстаяць ёй будзе ўладальніца другога рэзультату – 74.94 – францужанка Аляксандра Тавернье, а таксама сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2019 года полька Йаана Фёдараў, чый асабісты рэкорд быў усталяваны ў Досе і роўны 76.35. Пачатак спаборніцтваў – у 13:50 па беларускім часе.


У 17:05 па беларускім часе мы пачнём хварэць за скакуху ў даўжыню Настассю Мірончык-Іванову, якая таксама з'яўляецца лідарам сусветнага сезона. На Кубку Беларусі ў Брэсце наша спартсменка паляцела на адзнаку 6.93. Ёй трэба будзе сустрэцца з украінскай спартсменкай Марынай Бех-Раманчук – сярэбраным прызёрам мінулага чэмпіянату свету, якая гэтым летам яшчэ не стартавала ў сваёй кароннай дысцыпліне, але ў зімовым сезоне лятала на 6.96. Таксама ў сектар выйдзе прадстаўніца Венгрыі Петра Фаркас, якая месяц назад зафіксавала скачок на 6.64.


Уладальніца другога радка бягучага сусветнага топ-ліста Эльвіра Герман выйдзе на старт дыстанцыі 100м з бар'ерамі ў 19:10 па беларускім часе. Свой лепшы рэзультат гэтым летам – 12.73 – дзяўчына паказала на першым афіцыйным турніры сезона ў канцы чэрвеня і сягоння ў кампаніі замежных саперніц паспрабуе разагнацца яшчэ хутчэй. У ліку яе канкурэнтак на гэтым старце – лідар сусветнага сезона Надзін Вісэр з Нідэрландаў, якая тыдзень таму паказала свой SB – 12.68, а таксама пераможца Матчу Еўропа-ЗША амерыканка Шарыка Нелвіс, якая яшчэ не адкрывала спаборніцкі сезон, але валодае вельмі хуткім асабістым дасягненнем пяцігадовай даўніны – 12.34.


Хто яшчэ з атлетаў сусветнага ўзроўню выступіць на Мемарыяле Іштвана Дзьюлаі?

Чэмпіён свету ў бегу на 200м амерыканец Ноа Лайлс выйдзе на старт дыстанцыі 100м. На жаночай 200-метроўцы чакаецца сустрэча двухразовай чэмпіёнкі свету з Нідэрландаў Дафне Схіпперс і бронзавага прызёра чэмпіянату свету ў Досе швейцаркі Муджынга Камбунджы

Амерыканец Донаван Брэйзар мае намер штурмаваць сусветнае дасягненне на дыстанцыі 600м, якое ў 1986 годзе ўсталяваў Джоні Грэй – 1:12.81. На мінулым тыдні Брэйзар узначаліў топ-ліст сезону World Athletics на 800-метроўцы з вынікам 1:43.15, а паўтара гады таму ў памяшканні ўжо фіксаваў у бегу на тры круга 1:13.77.

У мужчын на дыстанцыі 110м з бар'ерамі прыме ўдзел іспанец Арланда Артэга – лідар сусветнага сезона. Чатырохразовы чэмпіён свету ў трайным скачку Крысціян Тэйлар адкрые свой летні сезон 2020 года менавіта ў Секешфехервары. Кампанію ў сектары яму складзе партугальскі спартсмен Пэдра Пабла Пічардо, які з'яўляецца трохразовым прызёрам планетарных форумаў.

У сектар для кідання дыска выйдуць уладальнік лепшага рэзультату сезона ў свеце швед Даніэль Столь, чэмпіён свету 2017-га года літовец Андрус Гудзіус, бронзавы прызёр чэмпіянату свету ў Досе аўстрыец Лукас Вайссхайдынгер. За лідарства ў кіданні молата паспрачаюцца чатырохразовы чэмпіён свету паляк Павел Файдак, яго калега па зборнай чэмпіён Еўропы Войцах Навіцкі, бронзавы прызёр чэмпіянату свету венгр Бенцы Халас.

Стартавыя лісты даступныя ПА СПАСЫЛЦЫ.

Расклад Мемарыялу Іштвана Дзьюлаі (час указаны беларускі):

13:50 – кіданне молата (жанчыны)
15:40 – кіданне молота (мужчыны)
17:00 – цырымонія адкрыцця
17:05 – скачок у даўжыню (жанчыны)
17:15 – 100м з бар
ерамі (жанчыны) – мясцовыя спаборніцтвы
17:15 – скачок у вышыню (мужчыны/жанчыны) – парныя спаборніцтвы
17:25 – 100м (жанчыны) – мясцовыя спаборніцтвы
17:40 – 100м (мужчыны) – мясцовыя спаборніцтвы
18:05 – 400м з бар
ерамі (мужчыны)
18:15 – кіданне дыска (мужч
ыны)
18:20 – 400м з бар
ерамі (жанчыны)
18:30 – 400м (жанчыны)
18:40 – 400м (мужч
ыны)
18:45 – трайны скачок (мужч
ыны)
18:55 – 100м (мужч
ыны)
19:10 – 100м з бар'ерамі (жанчыны)
19:20 – 110м з бар'ерамі (мужч
ыны) – забег Б
19:30 – 110м з бар'ерамі (мужч
ыны) – забег А
19:40 – 200м (мужч
ыны) – мясцовыя спаборніцтвы
19:50 – 200м (жанчыны)
20:00 – 200м (мужч
ыны)
20:10 – 600м (мужч
ыны)

У сувязі з эпідэміялагічным становішчам спаборніцтвы пройдуць без гледачоў. З 18.00 па 20.45 па беларускім часе трансляцыя Мемарыялу будзе ажыццяўляцца на YouTube-канале World Athletics.


Сачыце за падзеямі, атрымлівайце асалоду ад каралевы спорту і хварэйце за беларускіх спартсменак! А мы ў сваю чаргу абавязкова пазнаёмім вас з рэзультатамі дадзенага старту са з'яўленнем афіцыйных пратаколаў.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ