Навіны
БЕЛАРУСКІЯ ЛЁГКААТЛЕТЫ ПРЫНЯЛІ ЎДЗЕЛ У МЕМАРЫЯЛЕ ВЕСЛАВА МАНЯКА
16 Августа 2021
185


15 жніўня ў польскім горадзе Шчэцін па традыцыі прайшоў Мемарыял Веслава Маняка, удзел у якім прынялі і беларускія лёгкаатлеты. Расказваем вам аб выніках іх выступу.

Марыя Жодзік стала лепшай у сектары для скачка ў вышыню, Скарыўшы ў другім выхадзе ў сектар планку на адзнацы 1.91. Больш нікому з удзельніц турніру не ўдалося пераадолець гэтую мяжу, і ўжо ў рангу пераможцы беларуска штурмавала 1.94, аднак няўдала. Другое месца ў гэтым відзе праграмы заняла брытанка Эмілі Бортуік - 1.88, трэцяй з вынікам 1.85 стала выступаючая ў нейтральным статусе Крысціна Каралёва. Яшчэ адна наша спартсменка Ганна Гародская завяршыла выступленне на шостай пазіцыі, узяўшы пачатковую вышыню 1.75.



Святлана Парахонька выйшла на старт бар'ернай 100-метроўкі. Яна фінішавала з вынікам 13.27, што дазволіла ёй стаць бронзавым прызёрам спаборніцтваў. Перамогу на гэтай дыстанцыі атрымала Клаўдыя Сіцяж, якая зафіксавала 12.94, другой стала канадская бягуха Мішэль Харысан - 13.21.



Поўныя вынікі мемарыяла Веслава Маняка даступныя ТУТ.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ