Навіны
ЧАРГОВЫ ГАРТ-ФЭСТ САБРАЎ ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЗДАРОВАГА ЛАДУ ЖЫЦЦЯ Ў МІНСКУ + ФОТА
19 ДЕКАБРЯ 2021
89


Крыху больш за месяц таму Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі дала старт праекту па прыцягненню людзей да гартавання. 28 лістапада ў раёне манежа «Дынама» на вуліцы Даўмана, 23 адбыўся першы Гарт-Фэст. Бег, акунанне, абліванне, лазня-бочка, гарачы чай і мора станоўчых эмоцый - так прайшло мерапрыемства. Гэтым разам да ўжо вышэйпералічаных актыўнасцяў дадаўся і спаборніцкі аспект - тыя, хто адважыўся стартаваць на 15-кіламетровай дыстанцыі, акрамя радасці ад пераадолення сябе, нацешыліся і азартам барацьбы.

Бліжэй да 11 гадзін раніцы каля месца старту станавілася шматлюдна. Вясёлая музыка і энергічны вядучы прыцягвалі ўвагу выпадковых мінакоў, якія не выпускалі магчымасці спыніцца і пацікавіцца, што ж тут адбываецца. Было відаць, што захопленасць людзей, якiя ў марозную нядзельную раніцу выйшлі загартаваць свой арганізм, выклікала ў іх павагу.



Пачаўся Фэст з гарт-прабежкі. Перад ёй усе ўдзельнікі атрымалі традыцыйнае пажаданне ад арганізатара мерапрыемства Сяргея Зыкава, і пад яго: "Тры, два, адзін!"- быў дадзены старт. Уся група накіравалася ў Парк Перамогі. Без уліку часу ў сваё задавальненне бегуны пераадольвалі 2.5 і 10км ў камфортным тэмпе, а вось тым, хто вырашыў пазмагацца за грашовы прыз, трэба было здужаць 15км. У спаборніцкім рэжыме для допуску ўдзельнікаў на старт былі ўсталяваныя абмежаванні: абавязкова голы торс у мужчын і кароткая бегавая форма ў жанчын. Астатнія ж аматары па жаданні і адчуваннях маглі выбраць проста лёгкую вопратку. Зрэшты, большасць смельчакоў ўжо грунтоўна пранікліся ідэяй гартавання і з экіпіроўкай не шчыравалі.

Па меры завяршэння выбраных дыстанцый удзельнікі спяшаліся не ў цяпло, а наўпрост у Свіслач. Дасведчаныя фанаты маржавання, усё яшчэ не пасябравалi з бегам, далучаліся да финишераў менавіта на гэтым этапе. Акунання, абліванні, плаванне – ледзяная снежаньская вада бадзёрыла куды лепш ранішняй кавы! Прыліў энергіі адзначалі ўсе, а атмасфера вакол была проста зараджана здароўем і пазітывам.



Пасля гартуючых працэдур аднi накіраваліся ў лазню, іншыя за шкляначкай гарачага чаю размаўлялі з аднадумцамі, трэція пазіравалі, каб увекавечыць моманты сённяшняга дня на фотаздымках. Завяршальнай і самай прыемнай часткай мерапрыемства стала цырымонія ўзнагароджання. Прыемныя падарункі і віншаванні атрымалі таксама сённяшнія імяніннікі - іх набралася адразу трое. А пераможцы ў бегу на 15км сярод мужчын і жанчын у дзвюх узроставых катэгорыях - да 40 гадоў уключна і 41 год і старэй - атрымалі ад арганізатараў грашовы прыз у памеры 100 беларускіх рублёў. Вось імёны найхуткіх бегуноў:

Жанчыны да 40 гадоў – Яўгенія Верамей


Жанчыны старэйшыя за 41 год - Таццяна Гурская


Мужчыны да 40 гадоў - Яўген Якавенка


Мужчыны старэйшыя за 41 год - Аляксандр Юркоў


Нашы словы віншавання і захаплення як пераможцам, так і ўсім удзельнікам! Ваш энтузіязм і сіла волі – выдатны прыклад для пераймання! А калі вы, гледзячы на гэтых моцных духам і целам людзей, захацелі далучыцца да іх, то мы нагадваем, што загартоўваючыя прабежкі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі праходзяць кожную нядзелю ў 11:00 у раёне лёгкаатлетычнага манежа «Дынама». I калі вы пачатковец у гэтым занятку, то мы асабліва чакаем вас, бо любая справа лягчэй і цікавей пачынаць у кампаніі!

Поўны фотаальбом даступны ПА СПАСЫЛЦЫ, а ніжэй вашай увазе пару яркіх кадраў пра тое, як гэта было.






КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ