Навіны
ДА ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ-2021 У ПАМЯШКАННІ ЗАСТАЛОСЯ 5 ДЗЁН!
08 Февраля 2021
315


Праз пяць дзён беларуская лёгкаатлетычная грамадскасць сустрэнецца пад дахам магілёўскага спартыўнага комплексу "Алімпіец", дзе адбудзецца галоўны ўнутраны экзамен зімы – чэмпіянат Беларусі-2021 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Нацыянальны форум збярэ найлепшых атлетаў каралевы спорту, лідараў розных узростаў, якія не толькі будуць змагацца за чэмпіёнскае званне, але і паспрабуюць аформіць асабістыя і нацыянальныя рэкорды, а таксама заваяваць пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы ў польскі Торунь. У многіх відах спаборніцкай праграмы мы чакаем яркія баталіі і напружаную барацьбу, за якія любім яркую каралеву спорту. Па добрай традыцыі галоўны спартыўны канал краіны – Беларусь 5 – будзе вяшчаць з арэны ў прамым эфіры, на нашым афіцыйным сайце будзе даступны тэхнічны і тэкставы анлайн, а ў instagram – загрузім яркія моманты чэмпіянату. Чакаем гледачоў і балельшчыкаў, не забываемся пра масачны рэжым! Да сустрэчы 12 і 13 лютага!


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ