Навіны
ДА ЧЭМПІЯНАТУ БЕЛАРУСІ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ ЗАСТАЕЦЦА МЕСЯЦ + РАСКЛАД СПАБОРНІЦТВАЎ
30 Июня 2020
234


Летні спаборніцкі сезон 2020 года атрымаўся не такім, якім мы яго чакалі. Міжнародныя спаборніцтвы па ўсім свеце і ў розных відах спорту, у тым ліку Алімпійскія гульні, былі адменены ці перанесены. Многія спартсмены прыбывалі ў статычным рэжыме, знаходзячыся на ізаляцыі і ў карантыне. Але беларускія лёгкаатлеты, прытрымліваючыся мер засцярогі, працягвалі рыхтавацца да стартаў і верыць у лепшае. Манежы і стадыёны краіны, паркі і лясныя масівы былі даступны для правядзення трэніровак. Планы падрыхтоўкі пацярпелі змены, але мэты і амбіцыі засталіся ранейшымі. Для беларускай лёгкай атлетыкі галоўным спаборніцтвам гэтага лета быў вызначаны чэмпіянат краіны, які пройдзе пад аднайменнай назвай “Беларускiя лёгкаатлетычныя гульнi” ў перыяд з 31 ліпеня па 2 жніўня на Нацыянальным алімпійскім стадыёне “Дынама”. У трэці раз адзін з лепшых стадыёнаў свету ўбачыць моц і прыгажосць каралевы спорту, россып рэкордаў і трыўмфы перамог! Мы ў прадчуванні і з нецярпеннем чакаем даты старту. А ўсім неабыякавым прапануем азнаёміцца з РАСКЛАДАМ нацыянальнага чэмпіянату!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ