Навіны
ДАВАЙЦЕ РАЗБІРАЦЦА. ШТО СТАІЦЬ ЗА НЕРАЗУМЕННЕМ ПАМІЖ СПАРТСМЕНАМІ І КІРАЎНІЦТВАМ?
02 Декабря 2020
240


Абстаноўку ў беларускім спорце ў апошнія дні складана назваць спакойнай. Пытанняў хапае і ў спартсменаў, і ў тых, хто звычайна знаходзіцца па іншы бок экранаў. І нярэдка пошук адказаў прыводзіць да непаразумення. У лёгкай атлетыцы падобныя гісторыі таксама ёсць. Пастараліся разабрацца ў сітуацыі і знайсці адказы.

Хто ў страі?

Гэтае пытанне, мабыць, самае актуальнае. Удавацца ў разбор усіх чутак, якія ўзнікалі і з'яўляліся ў апошні час, мы не будзем. Куды важней тут разуменне самога ладу сістэмы, дзякуючы якой нашы вядучыя атлеты могуць трэніравацца, не перажываючы з нагоды бытавых пытанняў. Так, вядомы факт, што многія спартсмены (і тычыцца гэта не толькі лёгкай атлетыкі) лічацца ў складзе розных структур – ад Следчага камітэта да МНС і КДК. Калі прытрымлівацца літары закону і падыходзіць фармальна, тыя з іх, хто трапляе ў склад нацыянальнай зборнай (практычна ўсе), папросту знаходзяцца ў камандзіроўцы. Ёсць другі варыянт, калі той ці іншы спартсмен першапачаткова адносіцца толькі да міністэрства спорту і турызму, РЦАП або, уласна, нацкамандзе. З боку, сітуацыі падобныя. Па сутнасці – адрозніваюцца кардынальна, таму што без адпаведных дакументаў накіраваць таго ці іншага атлета, напрыклад, на замежны збор ніхто не можа. Тут крыецца і адна з галоўных загвоздак, якія выклікаюць у апошні час нямала абурэнняў і якія многім каштавалі нерваў.


Звальненне спартсмена з сілавых структур азначае аўтаматычнае яго выключэнне са складу нацкаманды, але не азначае адначасовага абнулення ўсіх звазаных з ім спадзяванняў і перспектыў. У тым ліку – алімпійскіх. Аднак маментальна пераключыць фінансаванне і перамясціць прозвішча з аднаго спісу ў іншы таксама немагчыма. Роўна як немагчыма па дзейсным заканадаўстве фінансаваць усе катэгорыі і групы спартсменаў з адной крыніцы. Тут уступаюць у дзеянне іншыя крытэрыі і падыходы. Арыенцір – рэзультаты.

Тыя, хто ў апошні час паказваў метры і секунды, якія адказваюць міжнародным нарматывам, і, тым больш, мае алімпійскія ліцэнзіі, уключаюцца ў склад нацыянальнай зборнай і фінансуюцца па лініі Міністэрства спорту і турызму. Праўда, атрымліваць фінансаванне, роўна як і мець магчымасць прымаць удзел у зборах за мяжой краіны, яны змогуць толькі з пачатку наступнага года – у студзені. З пачатку дзеяння новага кантракту. Тыя, хто па шэрагу прычын паказаць неабходнага ўзроўню вынікаў пакуль не змог, у «міністэрскія» спісы не праходзіць, але будзе ўключаны ў пашыраны, стажорскі, спіс нацыянальнай каманды. Фінансаванне гэтай групы атлетаў традыцыйна ажыццяўляецца за кошт РЦАП і абласных упраўленняў фізкультуры і спорту. Сумы там, вядома, могуць быць менш, але пры гэтым, ні адной з груп спартсменаў не зачыняецца доступ на спартыўныя аб'екты ў Беларусі (выключэннем тут могуць выглядаць толькі тыя, хто адбывае дыскваліфікацыю за прымянення забароненых прэпаратаў), роўна як застаецца ў іх і магчымасць у поўным аб'ёме атрымліваць фармакалагічную і медыцынскую падтрымку. Далей – усё залежыць ад поспехаў. Пры выкананні пазначаных нарматываў, любы спартсмен можа быць уключаны ў асноўны склад.

Што з турнірамі?

Яшчэ адзін актуальны момант, вакол якога назапасілася мноства пытанняў. Да таго, што Беларусь з'яўляецца арэнай буйных лёгкаатлетычных падзей, мы ўжо прывыклі. Да добрага, наогул, адаптуешся хутка. І заадно забываеш, што за кожным падобным івэнтам стаяць людзі і крыюцца вялізныя намаганні і грошы. Вялікія грошы. Правядзенне ў Мінску Кубка Еўропы ў бегу на 10000 метраў, матчавых сустрэч, уключаючы самую маштабную – Еўропа-ЗША, II Еўрапейскіх гульняў і іншых падобных турніраў, адчыніла Беларусі доступ у клуб тых краін, з якімі ў лёгкаатлетычнай сям'і не баяцца давяраць самыя буйныя турніры. Праўда, для правядзення любога з іх, акрамя даверу, патрэбныя і грошы. І тут пачынаюцца пытанні.


Атрыманне права прыняць у сябе камандны чэмпіянат Еўропы ў Суперлізе для беларускай зборнай стала ўнікальным шанцам. Ужо досыць доўгі час наша каманда, нават валодаючы незвычайным патэнцыялам, не магла надоўга замацавацца ў эліце гэтага турніру. Нагадаем, па выніках спаборніцтваў, якія праходзілі ў 2019 годзе ў Саннесе, у Першай лізе нашы хлопцы хоць і былі блізкія да вяртання ў эліту, але ў выніку прапусцілі туды партугальцаў. Згоду Еўрапейскай федэрацыі лёгкай атлетыкі (многае тут вызначыў узрослы за апошнія некалькі гадоў аўтарытэт нашай краіны і яе гатоўнасць прымаць не самыя папулярныя спаборніцтвы) даверыць Мінску правядзенне турніру ў Суперлізе, падарыў нашай зборнай унікальны шанец. На правах гаспадыні турніру, Беларусь, якая страціла месца ў Суперлізе ў 2017 годзе, магла трапіць у эліту «без іспыту». Але, на жаль, умяшаўся фінансавы аспект. Ацаніўшы магчымасці і перспектывы падрыхтоўкі да Алімпіяды, кіраўніцтва БФЛА яшчэ ўлетку адправіла ў Еўрапейскую асацыяцыю лёгкай атлетыкі ліст з адмовай ад правядзення маштабнага турніру. Праходзь Гульні ў раней абумоўленыя тэрміны – размеркаванага на два гады фінансавання і падтрымкі спонсараў павінна было хапіць на закрыццё ўсіх кірункаў. З улікам «пераезду» Алімпіяды і эканамічнага крызісу ў свеце, хатняе свята магло папросту адбіцца на размеркаванні фінансаў зборнай, якая разлічвае паказаць свой максімум у Токіа. Выбіраючы з дзвюх бед, БФЛА цалкам слушна палічыла Алімпіяду прыярытэтнай задачай. Нажаль, гэты ж момант стаў шмат у чым вызначальным і ў працэсе выбару краіны-гаспадыні чэмпіянату Еўропы 2024 года. Канкурэнты ў гэтай спрэчцы ў Мінска першапачаткова былі вельмі моцнымі. Нагадаем, што турнір у выніку дастаўся галоўнаму фаварыту – Італіі. Прадстаўнікі European Athletics не аднойчы падкрэслівалі, што арганізацыя каманднага турніру ў Суперлізе можа апынуцца тым аргументам, які здольны схіліць выбар на нашу карысць. Нажаль, у выніку стройны план апынуўся зламаны. Аднак наўрад ці ўсе змены ў календары здольныя кардынальна паўплываць на перспектывы і падрыхтоўку зборнай. Вельмі многае пры двары каралевы спорту завязана на Алімпійскія гульні, і менавіта па іх выніках павінны стаць больш зразумелымі многія аспекты.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ