Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
03 Декабря 2020
213


Паважаныя чытачы! Вашай увазе традыцыйная навінная падборка са свету лёгкай атлетыкі.

***


Зорка скачка з шастом Armand Duplantis і нідэрландская бягуння-чэмпіёнка Sifan Hassan сталі лёгкаатлетамі года па версіі чытачоў часопіса Athletics International. Узімку юны шведскі скакун з шастом устанавіў абсалютны сусветны рэкорд у памяшканні – 6.18, а летам перапісаў найвышэйшае сусветнае дасягненне на адкрытым паветры – 6.15. Другое месца чытачы аддалі Joshua Cheptegei, які ўстанавіў сусветны рэкорд на дыстанцыях 5км, 5000м і 10000м, трэцяе – Karsten Warholm, які зафіксаваў другі рэзультат у гісторыі ў бегу на 400м з/б.


Sifan Hassan жа перапісала сусветны рэкорд у гадзінным бегу і ўстанавіла рэкорд Еўропы на 10000м. Другое месца дасталася рэкардсменцы свету на 5000м Letesenbet Gidey, трэцяе – Faith Kipyegon. Па-за тройкі пераможцаў у мужчын месцы размеркаваліся наступным чынам: 4 месца – Ryan Crouser, 5 месца – Johannes Vetter, 6 месца – Daniel Stahl, 8 месца – Donavan Brazier, 9 месца – Timothy Cheruiyot, 10 месца – Noah Lyles. У жанчын: 4 месца – Yulimar Rojas, 5 месца – Peres Jepchirchir, 6 месца – Hellen Obiri, 7 месца – Laura Muir, 8 месца – Elaine Thompson-Herah, 9 месца – Brigid Kosgei, 10 месца – Марыя Ласіцкене.

***


Tessema Abshero, трэнер эфіёпскай бягунні Yalemzerf Yehualaw, якая ў нядзелю стала пераможцай Дэлійскага паўмарафону з рэзультатам 64:46, лічыць, што спартсменка можа атрымаць поспех не толькі на шашы, але і на дарожцы: «Яна можа добра бегаць 5000м і 10000м на стадыёне, паўмарафон і калі-небудзь марафон на шашы... у многіх эфіёпскіх бегуноў ёсць дар, але ў Yalemzerf ёсць тры вельмі важныя якасці: хуткасць, вынослівасць і сіла». Каментуючы сваё выступленне ў Дэлі, дзе спартсменка паказала другі рэзультат у гісторыі, Yehualaw кажа: «Я ехала пабіць рэкорд трасы і абнавіць асабісты рэкорд, але я і ўявіць не магла, што так блізка падбяруся да сусветнага рэкорду. Гэта было вышэй маіх чаканняў».

***


Новы кіраўнік Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Пётр Іваноў напярэдадні пасяджэння Савета Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі пагутарыў з рабочай групай, якой кіруе нарвежац Рунэ Андэрсан, па пытанні аднаўлення міжнароднага статусу арганізацыі.

***


Арганізатары Алімпійскіх гульняў у Токіа дадаткова выдаткуюць 960 мільёнаў даляраў на контрмеры па барацьбе з каранавірусам. У гэтую суму ўваходзяць выдаткі на стварэнне сістэмы тэставання і куплю дадатковага медыцынскага абсталявання.

***


Кіраўнік Міжнароднага алімпійскага камітэта немец Томас Бах з'яўляецца адзіным кандыдатам на пасаду прэзідэнта арганізацыі на выбарах, якія адбудуцца 10-12 сакавіка ў Афінах. Тэрмін падачы заявак завяршыўся 30 лістапада. Паўнамоцтвы прэзідэнта пасля абрання набудуць моц пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў у Токіа, якія пройдуць з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

***


Экс-кіраўнік Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Яўген Юрчанка пракаментаваў абранне Пятра Іванова новым прэзідэнтам арганізацыі. «Пётр Валер'евіч – вельмі вопытны кіраўнік, мне ўдалося з ім пагутарыць. Я ўпэўнены, што ён справіцца з пастаўленай задачай. Перад ім стаіць два галоўныя пытанні, па-першае, трэба вырашыць пытанне фінансавання федэрацыі лёгкай атлетыкі, вельмі складанае і аб'ёмнае. Па-другое, трэба вырашыць пытанне аднаўлення міжнароднага статусу федэрацыі, якое не можа вырашыцца ўжо шосты год», – сказаў Юрчанка, які падаў у адстаўку з пасады пасля 137 дзён працы.

***


Joshua Cheptegei назваў свой сусветны рэкорд у бегу на 5000м, устаноўлены ў Манака, самым вялікім дасягненнем 2020 года. У інтэрв'ю Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Cheptegei сказаў: «Я ішоў на старт з думкамі, што так шмат людзей казалі мне, што я не змагу пабіць сусветны рэкорд. Таму для мяне гэта было чымсьці асаблівым». Таксама ён распавёў пра тое, што даведаўся пра сябе ў гэтым годзе: «Гэты год навучыў мяне адной рэчы: упарта працаваць нягледзячы на цяжкасці і нягоды. Стойкасць – ключ да таго, каб стаць лепш і мацней».

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ