Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
04 Августа 2020
301

Добры вечар усім аматарам каралевы спорту! Знаёмім вас са свежым навінным дайджэстам падзей, якія адбыліся ў лёгкаатлетычным свеце.


Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў скачку ў вышыню Яраслава Магучых стала адной з апошніх заяўленых удзельніц на Мемарыял Камілы Скалімоўскай (старт залатога стандарту Кантынентальнага тура Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі), які пройдзе ў Хожуве 6 верасня. У саперніцах у Магучых яе суайчынніца, лідар сусветнага сезона Юлія Леўчанка, а таксама чэмпіёнка свету ў памяшканні 2014 года Каміла Ліцвінко. Чатырохкратная чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні Лора Мьюр будзе змагацца з хатняй любіміцай Sofia Ennaoui у бегу на 1500 метраў. У мужчынскім скачку з шастом выступяць Пётр Лісэк, які заваяваў бронзу на чэмпіянаце свету ў Досе, і шматразовы прызёр чэмпіянатаў свету і Еўропы француз Renaud Lavillenie. У бегу на 100 метраў з бар'ерамі выступіць наша Эльвіра Герман, а таксама палячка Karolina Kołeczek. Мноства топавых польскіх атлетаў прымуць удзел у гэтым старце: Marcin Lewandowski, Michał Haratyk, Konrad Bukowiecki, Paweł Fajdek, Wojciech Nowicki, Justyna Święty-Ersetic і Ева Свабода. У сувязі з уведзенымі мерамі прафілактыкі і санітарыі колькасць прадаваных на стадыён білетаў будзе скарочана ў два разы ў адносінах да агульнай умяшчальнасці стадыёна, паведамляе сайт Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

***


Этап Брыльянтавай лігі ў Досе быў перанесены з 9 кастрычніка на 25 верасня. У планаванай праграме спаборніцтваў 12 дысцыплін. Першапачаткова спаборніцтвы стаялі ў календары на 17 красавіка гэтага года, паведамляе Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя.

***


У жаночым забегу на 400 метраў з бар'ерамі ў рамках Мемарыялу Іштвана Гюляя (старт залатога стандарту Кантынентальнага тура Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі), які пройдзе ў Székesfehérvár 19 жніўня, выступяць чэмпіёнка Еўропы ў дадзеным відзе швейцарка Léa Sprunger, сярэбраны прызёр гэтага ж фіналу Ганна Рыжыкава з Украіны і лідар сусветнага сезона Фемке Бол з Нідэрландаў, паведамляюць арганізатары. Па версіі Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, усталяванне Фемке Бол нацыянальнага рэкорду Нідэрландаў у бегу на 400 метраў з бар'ерамі было абрана момантам месяца ў ліпені.

***


Сярэбраная медалістка чэмпіянату Еўропы ў бегу на 100 метраў немка Gina Lückenkemper заўтра правядзе сезонны дэбют на спаборніцтвах Motonet GP у фінскім Эспа. Яшчэ адзін спартсмен з Германіі, чэмпіён свету 2013 года Raphael Holzdeppe таксама выступіць на гэтым старце ў спаборніцтвах у скачку з шастом. Рэкардсменка Фінляндыі Annimari Corte і нарвежка Line Kloster - фаварыты ў кароткім бар'ерным спрынце і бар'ерным бегу на 1 круг адпаведна. У жаночым трайным скачку сыдуцца Kristiina Mäkelä і літоўка Dovilė Kilty. У сектар для кідання молата выйдуць Arttu Kangas і рэкардсмен Нарвегіі Eivind Henriksen.

***


На спаборніцтвах Sollentuna GP, якія пройдуць 10 жніўня ў Швецыі, Kalle Berglund і Andreas Almgren збіраюцца пабіць нацыянальны рэкорд у бегу на 2000 метраў - 5:02.09, паведамляюць арганізатары.

***


Чэмпіянат Балканскіх краін па паўмарафоне адбудзецца, як і планавалася, 23 жніўня ў Заграбе. Як паведамляе афіцыйны зварот арганізатараў: «У нас ёсць выдатныя навіны, якімі мы б хацелі з вамі падзяліцца - Балканскі паўмарафон афіцыйна будзе праведзены ў гэтым месяцы, і мы ўжо сабралі папярэднія заяўкі ад усіх федэрацый, якія плануюць удзел. Мы бязмерна ўдзячныя прымаючаму боку за ўсе іх намаганні ў гэты няпросты час. Мы знаходзімся ў прадчуванні гэтых спаборніцтваў!»

***


Афіцыйнае вымярэнне трасы алімпійскага марафона ў Сапара будзе праведзена да канца гэтага года, паведамляе Japan Running News. Арганізатары таксама плануюць правядзенне тэставых спаборніцтваў на трасе ў перыяд з сакавіка па май у наступным годзе.

***


Чэмпіянат Украіны сярод юніёраў і Камандны чэмпіянат Украіны ў Луцку былі перанесены з 5-6 і 8-9 жніўня адпаведна ў сувязі з пандэміяй каронавіруса, паведамляе Украінская лёгкаатлетычная федэрацыя. На дадзены момант спаборніцтвы былі перанесены на 12-13 і 15-16 жніўня. Дэбют Яраславы Магучых у гэтым сезоне павінен быў адбыцца як раз на юніёрскім чэмпіянаце краіны на будучых выхадных.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ