Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
04 Ноября 2020
291


Добры дзень, чытачы сайта Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі! Па традыцыі для вас чарговы дайджэст навін са свету каралевы спорту.

***


Паўднёваафрыканскі лёгкаатлетычны сезон пачаўся з турніра ў Potchefstroom, дзе рэкардсмен свету Wayde Van Niekerk перамог на дыстанцыі 400м з рэзультатам 45.89. «Я вельмі незадаволены сённяшнім выступленнем, але я ўсё бліжэй да жаданага выніку. Зоркі складуцца ў патрэбны час», – напісаў спартсмен у сацыяльных сетках. Але ў самым пачатку забегу адбылася цікавая сітуацыя: на старце бягун левай нагой ссунуў стартавыя калодкі, якія адскочылі на некалькі метраў, а Van Niekerk паслізнуўся. «Мне трэба правесці некалькі забегаў, каб ногі зноў адчулі бег, трэба сабрацца з эмоцыямі і сканцэнтравацца, вось тады я буду гатовы да сезону 2021», – дадае ён. Трэнер атлета Tannie Ans Botha была ў ярасці, гучна жалячыся пасля забегу, што яе падапечны мог траўміравацца. У найбліжэйшыя тыдні Van Niekerk плануе спаборнічаць у Potchefstroom.

***


Рэкардсмен свету ў марафоне Eliud Kipchoge кажа, што галоўнай мэтай 2021 года стане абарона Алімпійскага тытула, і пакуль ён не ўпэўнены, ці зможа вярнуць сабе тытул пераможцы Лонданскага марафону. У сувязі з тым, што паміж турнірамі часавы перапынак невялікі, бягун не ведае, ці зможа прыняць удзел у абодвух прабегах, але з упэўненасцю заяўляе, што выйдзе на старт у Токіа. «Я буду дамагацца Алімпійскага золата ў 2021 годзе. Я малюся, каб гэтая пандэмія прайшла і мы вярнуліся да нармальнага жыцця. Хачу прабегчы і перамагчы на ​​марафоне, каб зразумець, у якой я форме. Што тычыцца Лондана – не змагу сказаць, час пакажа», – каментуе Kipchoge.

***


Два факелы Алімпійскай і Паралімпійскай эстафет агню Токіа-2020 пачалі сваё 8-месячнае падарожжа напярэдадні перанесеных Гульняў, якія павінны адбыцца наступным летам. У першы дзень факелы былі выстаўленыя для публікі ў будынку Урада. Эстафета агню завершыцца 3 ліпеня.

***


Пасля чатырох адмененых у 2020 годзе марафонаў Abdi Nageeye кажа, што пабяжыць у Валенсіі «нібы ад гэтага залежыць маё жыццё». «Я так доўга чакаў гэты прабег. Я пабягу так, нібы маё жыццё залежыць ад гэтага, – распавядае Nageeye, які трэніраваўся ў Kaptagat разам з Eliud Kipchoge і хоча перапісаць свой жа рэкорд Нідэрландаў – 02:06:17. – Маё цела стомлена пасля месяцаў трэніровак, але я думаю, што магу зняць хвіліну з асабістага рэкорду, а гэта ўжо рэкорд краіны. Я вельмі хачу паказаць добры рэзультат».

***


Пераможца Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы ў бегу на 100м і 200м Ірына Прывалава была вылучана на пасаду Прэзідэнта Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Яўген Юрчанка, які абвясціў аб сваім сыходзе 13 ліпеня, працягне выконваць абавязкі кіраўніка ВФЛА да выбараў новага кіраўніка, якія пройдуць 30 лістапада.

***


Halil Akkas, які завяршыў кар'еру бягуна, стаў новым Генеральным сакратаром Турэцкай федэрацыі лёгкай атлетыкі. Akkas фінішаваў чацвёртым на дыстанцыі 5000м на чэмпіянаце Еўропы 2006 года і шостым на дыстанцыі 3000м з/п на чэмпіянаце свету 2007 года.

***


Івона Дадзіч намінавана на званне «Спартсменкі года Аўстрыі». Дадзіч з'яўляецца лідарам сусветнага сезона ў сяміборстве, заваяваўшы 6419 ачкоў у рамках чэмпіянату краіны, які праходзіў у Гётцысе.

***


Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года ў Афінах і найлепшы атлет Румыніі Marian Oprea пачаў трэнерскую кар'еру ў клубе CSM Bucharest, генеральным мэнэджэрам якога і зяўляецца Gabriela Szabo. Marian будзе трэніраваць пераможцу юнацкіх чэмпіянатаў свету (2015г) і Еўропы (2016г) у трайным скачку Georgiana Iuliana Anitei.

***


Расійская бягуння Маржана Ібаева дыскваліфікавана на чатыры гады за парушэнне антыдопінгавых правілаў. Спартсменку выкрылі ва ўжыванні анабалічных стэроідаў, сярод якіх метабаліт дростаналона, дэгідрахлорметылтэстастэрон, станазалол, а таксама мельдонія. Станоўчы тэст Ібаева здала падчас каманднага чэмпіянату Расіі, які праходзіў у верасні ў Сочы. Перыяд дыскваліфікацыі пачаўся з 12 кастрычніка 2020 года. Асабістыя рэкорды Ібаевай на 200-метроўцы – 24.89, на 400-метроўцы – 55.51.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ