Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
04 Декабря 2020
248


Добры вечар пятніцы, дарагія чытачы! Традыцыйна вячэрні эфір нашага сайта папаўняюць свежыя весткі з свету каралевы спорту. Прапануем вашай увазе чарговую падборку.

***


Цырымонія ўручэння World Athletics Awards 2020 адбудзецца заўтра, у суботу, у 18:00 па мінскім часе і будзе трансліравацца ў прамым эфіры на каналах World Athletics. Назіраць за прамой трансляцыяй можна будзе на YouTube-канале Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, а таксама ў сацыяльных сетках Facebook і Twitter. Вядучымі цырымоніі стануць Sanya Richards-Ross і Ato Boldon. Richards-Ross, якая заваявала ў 2009 годзе тытул чэмпіёнкі свету ў бегу на 400м, а ў 2012 годзе стала алімпійскай чэмпіёнкай, упершыню выступіць у якасці вядучай гэтага ўрачыстага вечара, а вось Boldon, чэмпіён свету 1997 года ў бегу на 200м і чатырохразовы прызёр Алімпійскіх гульняў на дыстанцыях 100м і 200м, ужо спрабаваў сябе ў гэтай ролі. На гэты раз прэмія будзе ўручана ў 8 намінацыях, тры з якіх будуць прысуджацца ўпершыню: «Лёгкаатлет года» і «Лёгкаатлетка года», Covid Inspiration Award (узнагарода «Натхнёныя Covid»), «Найлепшая Федэрацыя», «Прэзідэнцкая ўзнагарода», узнагарода «За трэнерскія дасягненні», «Узнагарода ад Супольнасці спартсменаў» і «Лёгкаатлетычны фотаздымак года».

***


Чэмпіёнка свету ў трайным скачку і рэкардсменка свету ў памяшканні Юлімар Рохас прызнана найлепшай спартсменкай 2020 года па версіі часопіса Track and Field News. Найлепшы лёгкаатлет будзе абвешчаны ў пятніцу. Заахвочвальную прэмію ад міжнароднай камісіі, якая складаецца з 28 чалавек, атрымалі чэмпіёнка свету ў бегу на 10 000 метраў і чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 5000 метраў Sifan Hassan, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра ў бегу на 5 000 метраў, чэмпіёнка свету ў бегу на 5 000 метраў і 3 000 метраў у памяшканні Hellen Obiri і алімпійская чэмпіёнка на дыстанцыях 100 і 200 метраў, чэмпіёнка свету ў эстафеце 4 × 100 метраў Elaine Thompson-Herah. Таксама некаторую падтрымку членаў камісіі атрымалі сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2019 года ў бегу на 10 000 метраў, шматразовая пераможца чэмпіянатаў свету па кросе, рэкардсменка свету на дыстанцыі 5000 метраў і на дыстанцыі 15 км на шашы Letesenbet Gidey і чэмпіёнка свету 2013 года ў Маскве, пераможца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане ў заходзе на 20 кіламетраў з новым сусветным рэкордам 1:25.02 Алена Лашманава, рэкардсменка Еўропы ў бегу на 1000 і 3000 метраў у памяшканні Laura Muir, якая спецыялізуецца ў бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі, і бар'ерыстка Фемке Бол, якая прадстаўляла Нідэрланды на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы 2019 года.

***


Лёгкаатлетам і лёгкаатлеткай 2020 года па версіі штотыднёвага часопіса Athletics Weekly сталі Mondo Duplantis і Sifan Hassan. Другія месцы ў Karsten Warholm і Brigid Kosgei, а на трэцім – Joshua Cheptegei і Letesenbet Gidey. У тройцы лідараў брытанцаў сярод мужчын Jake Wightman апярэджвае Harry Coppell і Daniel Rowden, а сярод жанчын Jemma Reekie апярэджвае Laura Muir і Laura Weightman. Макс Бургін (800 м) і Эмі Хант (спрынт) – Юныя лёгкаатлеты года Вялікабрытаніі. Таксама былі абвешчаныя Лёгкаатлеты года World Masters: бягун на доўгія дыстанцыі з Ірландыі ў катэгорыі старэйшых за 60 гадоў Tommy Hughes і дуэт з Вялікабрытаніі, скакуха ў вышыню ў катэгорыі старэйшых за 50 гадоў Julia Machin і бягунння на 400 м старэйшая за 80 гадоў Kathleen Stewart.

***


Усэйн Болт – Найвялікшы спартсмен усіх часоў сярод мужчын па версіі чытачоў штотыднёвага часопіса Athletics Weekly. Вынікі апытання былі апублікаваныя ў чацвер у снежаньскім выпуску. Болт набраў 55,3% галасоў, апярэдзіўшы эфіёпскага двухразовага алімпійскага чэмпіёна і чатырохразовага чэмпіёна свету ў бегу на 10 000 метраў, чатырохразовага чэмпіёна свету ў закрытых памяшканнях на дыстанцыях 1500 i 3000 метраў Haile Gebrselassie (17,1%) і Эміля Затопека, чэхаславацкага лёгкаатлета, чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна і рэкардсмена свету ў бегу на доўгіх дыстанцыях (14,5%). Найвялікшай спартсменкай па выніках апытання стала бягуння на доўгія дыстанцыі з Эфіопіі, трохразовая алімпійская чэмпіёнка і пяціразовая чэмпіёнка свету ў бегу на 5000 і 10 000 метраў, шматразовая чэмпіёнка свету па кросе Tirunesh Dibaba, якая апярэдзіла на 31,1% Fanny Blankers-Koen, нідэрландскую легенду сусветнай лёгкай атлетыкі, чатырохразовую алімпійскую чэмпіёнку 1948 года і пяціразовую чэмпіёнку Еўропы, – 25,7% і Shelly-Ann Fraser-Pryce, ямайскую лёгкаатлетку, якая спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі, двухразовая алімпійская чэмпіёнка 2008 і 2012 гадоў на дыстанцыі 100 метраў і 9-разовая чэмпіёнка свету ў 2009-2019 гадах, пераможца Брыльянтавай лігі 2013 года на дыстанцыях 100 і 200 метраў – 18,9%.

***


Габрыэла Пятрова, якая спецыялізуецца ў трайным скачку, была названая часопісам Atletika Лёгкаатлеткай 2020 года Балгарыі. У 23-м выпуску апытання другое месца занялі спрынтарша Iveta Lalova-Collio і трэцяе – кідальнік кап’я Марк Славаў. На чацвёртым месцы з аднолькавай колькасцю галасоў размясціліся скакуны ў вышыню Mirela Demireva і Ціхамір Іваноў.

***



Як паведамляюць кітайскія СМІ, Пекінскі марафон у гэтым годзе адменены.

***



Забег «The United Airlines NYC Half», які павінен быў адбыцца 14 сакавіка 2021, быў адменены з-за пандэміі каранавіруса. Арганізатары прынялі рашэнне сумесна з мэрыяй горада.

***


Быў прадстаўлены маскот чэмпіянату свету па лёгкаатлетычных эстафетах 2021 года ў Сілезіі. Ім стаў жыраф Лунані. Лунані будзе галоўным талісманам, да якога далучацца яшчэ тры персанажа, у якіх таксама будуць рэальныя прататыпы-жывёлы, якія пражываюць у бліжэйшым Сілезскім заапарку, які знаходзіцца ў кіламетры ад стадыёна.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ