Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
05 Ноября 2020
319


Добры вечар чацвярга ўсім! Прапануем вашай увазе дайджэст навін са свету лёгкай атлетыкі.

***


Традыцыйны вечар-ушанаванне найлепшых лёгкаатлетаў Чэхіі будзе трансліравацца ў прамым эфіры ў гэтую суботу на галоўным тэлеканале краіны. У гэтым годзе Чэшская федэрацыя лёгкай атлетыкі святкуе 50-годдзе, як і Еўрапейская лёгкаатлетычная асацыяцыя. Суботняе мерапрыемства пройдзе як звычайна ў гатэлі «Амбасадор» на плошчы Ventseslas, але на гэты раз без гледачоў.

***


Рэкардсмен Італіі ў бегу на 400м Давід Рэ аднавіўся пасля атрыманай у жніўні траўмы. «Я аднавіўся адсоткаў на 80-85, але да Алімпійскіх гульняў у Токіа я буду ў поўным узбраенні», – сказаў спартсмен у інтэрв'ю. Рэ пацвердзіў, што не будзе спаборнічаць у зімовым сезоне, але хоча адправіцца на чэмпіянат свету па лёгкаатлетычных эстафетах у складзе італьянскай зборнай.

***


У ЗША спаборніцтвы ў скачку з шастом пачнуцца прама 1 студзеня 2021 года. У гэты дзень двухразовы чэмпіён свету Сэм Кендрыкс прыме ўдзел у Texas Expo Explosion event. Дадзенае мерапрыемства – частка Kanstet Portable Runways Presents, яно таксама будзе ўключаць лекцыю ад трэнера сусветнага ўзроўню Скота Кендрыкса, які падзеліцца саветамі, а перад самім турніраў пройдзе размінка разам з Сэмам, дзе гледачы змогуць даведацца, як скакун з шастом рыхтуецца да стартаў.

***


Чэмпіянат Чэхіі па марафоне, перанесены на 21 лістапада (першапачаткова планаваўся на май, затым на 24 кастрычніка), адменены ў сувязі з абмежаваннямі з-за COVID-19.

Чэмпіянат Аўстрыі па кросе, які павінен быў прайсці 29 лістапада ў Лінц-Кляйнмюнхене, таксама адменены. Пакуль ёсць шанец, што запланаваны на 13 снежня чэмпіянат краіны па марафоне ўсё ж пройдзе ў Вене.

***


Французская газета L'Equipe напісала, што ў жніўні адзін з найлепшых бегуноў краіны Jimmy Gressier, калі шукаў шыпоўкі ў распранальні, знайшоў поўную фармацэўтычных прадуктаў сумку Taoufik Makhloufi. Gressier пацвердзіў гэта ў сваім Twitter. Раней паведамлялася, што знойдзеная сумка Makhloufi змяшчала расходныя матэрыялы для ін'екцый. «Я не кажу, што Makhloufi прымаў допінг, таму што ў яго няма станоўчага тэсту. Але я з упэўненасцю магу сказаць, што ў яго былі ўсе магчымасці для махлярства», – напісаў Gressier.

***


Аўстралійскія бегуны на 800м Peter Bol і Joseph Deng з'яўляюцца партнёрамі па трэніроўках і маюць аднаго агента – James Templeton. А таксама паміж спартсменамі iснуе пэўная сувязь. Абодва атлета суданскага паходжання, іх сем'і беглі ад II Грамадзянскай вайны ў Судане ў канцы 90-х. Абодва прыехалі ў Аўстралію дзецьмі: Deng было 6, Bol – 10, і абодва пасяліліся са сваімі роднымі ў Тувумба, штат Квінсленд. Пра свае алімпійскія амбіцыі Deng кажа наступнае: «Трапіць у фінал. Калі ты ў фінале, то вас восем чалавек на тры медаля. Так што шанцы вялікія».

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ