Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
11 Сентября 2020
331


Добрай раніцы ўсім прыхільнікам каралевы спорту! Пачніце дзень з порцыі навін са свету лёгкай атлетыкі. 

***


Двойчы чэмпіён свету ў бегу на 400м з/б Karsten Warholm пацвердзіў удзел у турніры ISTAF у Берліне 13 верасня. У 2018 годзе на гэтым стадыёне нарвежац выйграў тытул чэмпіёна Еўропы: «У мяне самыя прыемныя ўспаміны ад сіняй дарожкі Алімпійскага стадыёна. Балельшчыкі фантастычныя. Для мяне галоўнае – гэта рабіць сваю працу, расслабіцца і выступаць на мяжы магчымасцяў, я не думаю пра мэты і чаканні». Таксама ў турніры возьмуць удзел Armand Duplantis, Christian Taylor, Daniel Stahl, Johannes Vetter і Malaika Mihambo.

***


Jakob Ingebrigtsen упершыню прабяжыць 3000м на адкрытым паветры на турніры топ-узроўню – этапе Брыльянтавай лігі ў Рыме 17 верасня. Малодшы з братоў Ingebrigtsen ніколі не выбягаў з 8 хвілін на стадыёне, але ў той жа час у 2019 годзе ў Глазга стаў чэмпіёнам Еўропы ў памяшканні з рэзультатам 7:51.20. Разам з ім на дарожку выйдзе Yemaneberhan Crippa, які перапісаў у аўторак у Астраве рэкорд Італіі на дыстанцыі 5000м. У скачку ў вышыню ў жанчын сустрэнуцца ўкраінкі Яраслава Магучых і Юлія Леўчанка, а ў мужчын – Максім Недасекаў і Gianmarco Tamberi. У бегу на 800м за перамогу будуць змагацца чэмпіёнка Еўропы на дыстанцыі 1500м Laura Muir і яе калега па трэніроўках Jemma Reekie. У штурханні ядра выступяць Michal Haratyk і Konrad Bukowiecki.

***


Прэзідэнт Італьянскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Alfio Giomi спадзяецца, што на этап Брыльянтавай лігі ў Рыме, які пройдзе 17 верасня, будуць дапушчаныя 5000 гледачоў. Спартыўны функцыянер кажа: «Мы далі вельмі падрабязны план, які дазваляе бяспечна размясціць на стадыёне 5000 балельшчыкаў. Цяпер мы чакаем адказ ад уладаў, са свайго боку мы зрабілі ўсё магчымае, каб гледачы зноў змаглі атрымаць асалоду ад лёгкай атлетыкі».

***


Тройка прызёраў чэмпіянату свету ў скачку з шастом: Sam Kendricks, Mondo Duplantis і Piotr Lisek, а таксама алімпійскі чэмпіён 2012 года Renaud Lavillenie сустрэнуцца ў сектары 25 верасня на этапе Брыльянтавай лігі ў Досе.

***


Чэмпіён свету Daniel Stahl пацвердзіў свой удзел у Hanzekovic Memorial (залаты этап Кантынентальнага тура), які адбудзецца 15 верасня ў Заграбе. Украінскі дуэт Яраслава Магучых і Юлія Леўчанка працягнуць сваё супрацьстаянне ў скачку ў вышыню, а ў бегу на 110м з/б сыдуцца чэмпіён свету ў памяшканні на дыстанцыі 60м з/б Andrew Pozzi і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы ў памяшканні Wilhem Belocian. На мужчынскай 800-метроўцы выступяць сярэбраны прызёр чэмпіянату свету Amel Tuka і сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы Andreas Kramer.

***


Сярод топавых лёгкаатлетаў, якія пацвердзілі ўдзел у турніры PTS Meeting (сярэбраны этап Кантынентальнага тура) у славацкім Шаморыне, чэмпіён свету і Алімпійскіх гульняў, а таксама лідар сусветнага сезона ў трайным скачку Christian Taylor і яшчэ адзін лідар сезона ў свеце ў скачку ў вышыню Максім Недасекаў. На старт мужчынскай 100-метроўкі выйдуць мясцовая зорка Jan Volko, чэмпіён Нідэрландаў Taymir Burnet, рэкардсмен Чэхіі Jan Veleba і Mike Rodgers, які мае асабісты рэкорд з 10 секунд. Нядаўняя сенсацыя славацкай лёгкай атлетыкі Emma Zapletalova паспаборнічае ў бегу на 400м з/б з чэмпіёнкай Еўропы 2016 года Sara Petersen з Даніі і віцэ-чэмпіёнкай Еўропы 2018 года і фіналісткай чэмпіянату свету ў Досе Anna Ryzhykova з Украіны.

***


Malaika Mihambo адзначыла, што не думала, што ў Dessau пераляціць 7-метровую адзнаку (7.03), бо ўвесь сезон скакала з кароткага разгону. «Мне прыйшлося двойчы пачуць, перад тым, як я зразумела гэта. Я зразумела, што скачок атрымаўся добрым, але не паверыла, што пераляцела 7 метраў. Ты проста не можаш дасягнуць максімальнай хуткасці, што так важна ў скачку ў даўжыню. Таму я і не чакала далёкіх метраў», – кажа спартсменка. Таксама Mihambo дадала, што пакуль не збіраецца ляцець у Злучаныя Штаты, дзе яе павінны трэніраваць Carl Lewis і Leroy Burrell, з-за пагрозы каронавіруса.

***


Выканаўчы дырэктар Ірландскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Hamish Adams спадзяецца, што чэмпіянат Еўропы па кросе зможа прайсці ў Ірландыі ў 2021 ці 2022 годзе. У гэтым годзе кантынентальны форум адмянілі ў сувязі з пандэміяй каронавіруса.

***


Мо Фара накіраваны перапісаць рэкорд Брытаніі (59:32) на паўмарафоне the Antrim Coast у гэту нядзелю.

***


Christophe Lemaitre прапусціць чэмпіянат Францыі, які пройдзе ў гэтыя выхадныя ў Альбі. 11 жніўня ў Турку спартсмен траўміраваў мышцу і лічыць, што пакуль рана вяртацца на дарожку. Таксама з-за траўмы ў спаборніцтве не прыме ўдзел чэмпіён Еўропы ў бар'ерным бегу Pascal Martinot-Lagarde.

***


У гэтыя выхадныя тройчы чэмпіён свету па трыятлоне Mario Mola прыме ўдзел у чэмпіянаце Іспаніі на дыстанцыі 5000м. Нягледзячы на шчыльны расклад Esther Guerrero мае намер заваяваць два чэмпіёнскіх тытула ў бегу на 800м і 1500м.

***


Першынство Іспаніі сярод юніёраў перанесена з Gijon у Мадрыд, але адбудзецца ў тыя ж тэрміны – 3 і 4 кастрычніка.

***


У Чэлябінску працягваецца чэмпіянат Расіі. Кацярына Іванова заваявала чэмпіёнскі тытул у бегу на 3000м з/п – 9:16.84, сярэбраны медаль дастаўся Вользе Воўк – 9:23.86, бронзавая ўзнагарода ў Наталлі Арыстархавай – 9:23.35. Расійскія спартсменкі ўзначалілі рэйтынг сезона ў свеце. Максім Якушаў атрымаў перамогу ў мужчынскім забегу – 8:23.02, другім фінішаваў Канстанцін Плотнікаў – 8:23.41. Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў Паліна Мілер атрымала перамогу на дыстанцыі 400м – 51.51. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2013 года Цімафей Чалы стаў чэмпіёнам Расіі ў бегу на 400м з/б – 49.77. На 800-метроўцы ў жанчын перамагла Аляксандра Гуляева (2:00.32), у мужчын – Канстанцін Халмагораў (1:46.37). У штурханні ядра перамогу атрымаў Аляксандр Лясной – 21.04, Мікалай Арлоў стаў лепшым у кіданні кп’я – 82.33. Чэмпіён свету 2013 года Аляксандр Мянькоў стаў пераможцам у скачку ў даўжыню – 8.06. Шаставік Цімур Маргуноў не змог прыняць удзел у турніры з-за траўмы ахіла.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ