ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
15 ЛIПЕНЯ 2020
207


Добры вечар усім аматарам каралевы спорту! Прапануем вашай увазе чарговы навінны дайджэст і жадаем выдатнага завяршэння вечара!


Філіп і Якаб Ingebrigtsen выступяць на дыстанцыі 1500 метраў на этапе Брыльянтавай лігі ў Манака 14 жніўня, у той час як Хенрык выйдзе на старт дыстанцыі 5000м. Браты таксама заяўлены на спаборніцтвы ў Стакгольме 23 жніўня і хутчэй за ўсё завершаць свой сезон на чэмпіянаце Нарвегіі ў Бергене ў верасні.

***

Ужо заўтра ў італьянскай Савоне пройдзе мемарыял Giulio Ottolia, на якім выступяць некалькі знакамітых атлетаў. У бегу на 110 метраў з бар'ерамі выступіць чэмпіён свету ў памяшканні ў бегу на 60 м з бар'ерамі Andrew Pozzi. Чэмпіёнка Еўропы 2012 года Ivet Lalova–Collio з Балгарыі адкрые сезон выступленнем на дыстанцыі 200 метраў. У скачку ў даўжыню тварам да твару сыдуцца францужанка Eloyse Lesueur і чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў Larissa Iapichino. Сярод іншых яркіх супрацьстаянняў дуэль Filippo Tortu і Marcell Lamont Jacobs у бегу на 100 метраў, а таксама жаночыя спаборніцтвы ў скачку ў вышыню, дзе выступяць Alessia Trost, Erika Furlani і Elena Vallortigara. Davide Re таксама дэбютуе на дыстанцыі 400 метраў у гэтым сезоне.

***


Роўна праз чатыры тыдні пачнецца серыя спаборніцтваў летняга сезону – 2020 – Кантынентальны тур Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Першы старт залатога лэйбла пройдзе ў фінскім Turku 11 жніўня. Усяго спаборніцтвы дадзенага статусу пройдуць у 8 краінах, а расклад у гэтым годзе будзе наступным: Венгрыя (Székesfehérvár, 19 жніўня), Японія (Токіа, 23 жніўня), Польшча (Сілезія, 6 верасня), Чэхія (Острава, 8 верасня), Харватыя (Заграб, 15 верасня), Кенія (Найробі, 26 верасня) і Кітай (Нанкін, дата будзе аб'яўлена пазней).

***


Губернатар Токіа Yuriko Koike сказала, што паспяховае правядзенне Алімпійскіх гульняў у наступным годзе будзе сімвалізаваць сусветную перамогу над пандэміяй каронавіруса, піша insidethegames.biz. У інтэрв'ю Reuters Koike сказала: «Я б хацела, каб Гульні былі праведзены як сімвал умацаваных сувязяў паміж сусветнымі дзяржавамі і сімвал таго, што свет змог пераадолець гэтую няпростую сітуацыю».

***


Перанесеныя спаборніцтвы Golden Grand Prix (залаты старт Кантынентальнага тура СЛА) пройдуць у Токіа 23 жніўня. Мерапрыемства пройдзе без гледачоў і з удзелам толькі мясцовых спартсменаў, паведамляе Japan Running News.

***

Вядучыя ямайскія трэнеры рэкамендуюць сваім атлетам устрымацца ад паездак у Еўропу з–за асцярогі, звязанай з пандэміяй каронавіруса, паведамляе Jamaica Star. Галоўны трэнер клуба Sprinctec Track Club Maurice Wilson сказаў: «Я не іх менеджэр, так што я не магу казаць ім, куды ехаць, а куды – не. Аднак я не падтрымліваю міжнародныя пераезды ў дадзены перыяд. Я думаю, што мы правядзем некалькі мясцовых стартаў у гэтым сезоне, а ўжо ў верасні мы можам пачынаць рыхтавацца да наступнага сезона». Трэнер чэмпіёнкі свету ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі 2015 года Danielle Williams Lennox Graham сказаў: «Калі паблізу ад нас будуць праходзіць нейкія старты, мы прымем у іх удзел і на гэтым завершым гэты сезон. Ужо восенню мы пачнем падрыхтоўку да наступнага сезона».

***

Чэмпіён свету 2017 года ў кіданні кап’я Johannes Vetter пацвердзіў свой удзел у нацыянальным чэмпіянаце Германіі па лёгкай атлетыцы, які пройдзе 8–9 жніўня ў Браўншвейгу, паведамляе сайт федэрацыі лёгкай атлетыкі Германіі.

***


Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у дзесяцібор'і Simon Ehammer, які нядаўна ўсталяваў рэкорд Швейцарыі сярод моладзі ў скачку ў даўжыню – 8.15м, выканае першае для сябе дзесяцібор'е ў гэтым сезоне на спаборніцтвах у швейцарскім Amriswil на будучых выхадных, паведамляе федэрацыя лёгкай атлетыкі Швейцарыі. Бронзавая медалістка чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў Annik Kalin і чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў 2015 года Caroline Agnou выступяць у сямібор'і.

***

Марафон у Таронта пад эгідай Scotiabank, які павінен быў прайсці 18 кастрычніка, адменены з–за асцярогі пра бяспеку ўсіх удзельнікаў. «На жаль, надышоў момант, калі мы разумеем, што бяспеку правядзення масавага мерапрыемства для 25000 удзельнікаў з 75 краін у Таронта ў кастрычніку немагчыма», сказаў у афіцыйнай заяве дырэктар спаборніцтваў Алан Брукс.

***


Марафон у Манчэстэры, які быў запланаваны на 4 кастрычніка 2020 года, адменены. У 2021 годзе забег пройдзе 11 красавіка.

***


У Філадэльфіі былі адменены ўсе актыўнасці, запланаваныя на выхадныя правядзення марафону (21–22 лістапада). У лік дадзеных актыўнасцяў увайшлі сам марафон пад эгідай AACR, паўмарафон Dietz & Watson, забег на 8 кіламетраў – Rothman Orthopaedics, а таксама дзіцячы забег, спансаваны Dunkin 'Munchkin.

***


На мінулым Гран-пры Tabor у Чэхіі ў мужчынскім штурханні ядра лепшым стаў Tomas Stanek – 21.08м. Чэшскія зборныя паказалі лепшыя вынікі сезона ў Еўропе ў эстафетах 4х100м. Мужчыны фінішавалі з вынікам 39.07, жанчыны – 44.19. Рэкардсмен Славакіі Jan Volko у бегу на 100 метраў абыграў аднаго з уладальнікаў рэкорду Чэхіі Jan Veleba – 10.36 супраць 10.40 (–0.8). У кароткім бар'ерным спрынце Petr Svoboda фінішаваў з вынікам 13.94 (–0.9).


КАЛЯНДАР МЕРАПРЫЕМСТВАЎ
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ПАРТНЁРЫ