Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
16 Сентября 2020
295


Усім чытачам афіцыйнага партала Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі прапануем чарговую падборку навін са свету каралевы спорту.

***


На Мемарыяле Boris Hanzekovic (залаты этап кантынентальнага тура), які адбыўся ўчора ў Заграбе, чэмпіён свету Daniel Stahl ізноў атрымаў перамогу і ўстанавіў рэкорд турніру ў кіданні дыска – 68.87, чэмпіён Еўропы Andrius Gudzius стаў другім з рэзультатам 68.22. Сандра Перкавіч вярнулася ў сектар, атрымаўшы перамогу ў першым з сакавіка спаборніцтве – 64.67, Melina Robert-Michon заняла другое месца – 60.65. Daniel Rowden выйграў мужчынскую 800-метроўку з асабістым рэкордам, узначаліўшы еўрапейскі рэйтынг сезону, – 1:44.09 (саступіў рэкорду турніру 1 сотую). Тры наступных фінішора зараз уваходзяць у топ-3 сезоннага рэйтынгу Брытаніі: Elliot Giles (1:44.75), Jake Wightman (1:44.83) і Bryce Hoppel (1:44.95). Аўстраліец Stewart McSweyn стаў пераможцам у бегу на 1500м – 3:32.17, з асабістымі рэкордамі фінішавалі брытанец James West (3:34.56), аўстраліец Matthew Ramdsen (3:34.83) і серб Elzan Bibic (3:35.07), якія занялі з другога па чацвёртае месца. Амерыканка Payton Chadwick перамагла на дыстанцыі 100м з/б – 13.01, Cindi Ofili стала другой з рэзультатам 13.10. У мужчын пераможца ў бегу на 110м з/б Wilhem Belocian фінішаваў з рэзультатам 13.32, на дзве сотыя апярэдзіўшы Freddie Crittenden. На 100-метроўцы перамогу атрымалі амерыканскія спрынтары: у мужчын Mike Rodgers – 10.16, у жанчын – Kayla White (11.44). У скачку ў даўжыню шведка Khaddi Sagnia паўтарыла РВ – 6.92, у скачку ў вышыню украінка Юлія Леўчанка перамагла, узяўшы 1.93.

***


Hedda Hynne стала пераможцай у бегу на 800м на турніры Gala dei Castelli у швейцарскай Bellinzona з рэкордам Нарвегіі і WL – 1:58.10. Першыя чатыры спартсменкі выбеглі з 01:59 – Selina Buchel (1:58.37) і Lore Hoffmann (1:58.50 РВ) з Швейцарыі, а Jemma Reekie пацярпела першае паражэнне ў гэтым сезоне – 1:58.87. Чэмпіёнка Еўропы сярод юніёраў Femke Bol з Нідэрландаў пераадолела 400м з/б з другім лепшым рэзультатам у кар'еры – 54.33, чэмпіёнка Еўропы Lea Sprunger палепшыла SB да 54.98, Вікторыя Ткачук фінішавала трэцяй – 55.15. Nadine Visser перамагла ў бегу на 100 м з/б – 12.79, на тры сотыя апярэдзіўшы італьянку Luminosa Bogliolo – 12.82. Алімпійскі чэмпіён Wayde Van Niekerk вярнуўся да спаборніцтваў з перамогі на 400-метроўцы – 45.58. Akani Simbine першым фінішаваў на дыстанцыі 100м – 10.02, другім фінішаваў італьянец Filippo Tortu (10.07) і ўзначаліў еўрапейскі рэйтынг сезона. Ajla Del Ponte перамагла на жаночай «сотцы» – 11.18. Эфіопец Lamecha Girma, які спецыялізуецца на бегу з перашкодамі, вырваў перамогу ў забегу на 1500м з асабістым рэкордам 3:35.67, апярэдзіўшы брытанца Piers Copeland таксама з РВ 3:35.69, сярэбраны прызёр ЧС у бегу на 5000м Selemon Barega з Эфіопіі, абнавіўшы асабісты рэкорд, стаў трэцім – 3:36.07. У скачку з шастом шведка Michaela Meijer з трэцяй спробы пераадолела 4.70, Michaela Meijer, якая стала другой, узяла 4.60. Фінскі спартсмен Kristian Pulli стаў пераможцам у скачку ў даўжыню – 8.08, паўднёваафрыканец Ruswahl Samaai заняў другое месца, паляцеўшы на 8.04, а чэмпіён свету Tajay Gayle з Ямайкі стаў трэцім – 7.99.

***


Заўтрашні этап БЛ у Рыме пройдзе "за зачыненымі дзвярыма". Тым не менш вядзецца праца, каб дазволіць прысутнічаць некалькім сотням гасцей пры выкананні ўсіх правіл бяспекі.

***

У Рыме працягнецца ўкраінскае супрацьстаянне: Юлія Леўчанка супраць Яраславы Магучых. З улікам зімовых сезонаў лідзіруе Леўчанка – 11:7. У гэтым сезоне рахунак пакуль 2:2. Лідарам сусветнага сезона з рэзультатам 2.00 з'яўляецца Магучых; паказаныя на радзіме 2.00 Юліяй не ўлічваюцца ў міжнароднай статыстыцы. Заўтра ў дзяўчат будзе магчымасць змяніць рахунак у свой бок.

***


У Рыме на дыстанцыі 400м выступіць фіналіст чэмпіянату свету ў бегу на 800 метраў Wesley Vazquez з Пуэрта-Рыка, які ўпершыню пераадолеў гэтую дыстанцыю ў мінулую пятніцу ў Шаморыне за 46.72. Таксама на старт выйдзе рэкардсмен Кувейта Yousef Karam, які дэбютуе ў гэтым годзе на Алімпійскім стадыёне.

***


Сёння адбудзецца турнір у чэскім Кладна, які ўпершыню атрымаў статус бронзавага этапу кантынентальнага тура. Галоўнае супрацьстаянне чакаецца ў жаночым кіданні кап’я: Barbora Spotakova сустрэнецца з Nikola Ogrodnikova. У мужчынскім штурханні ядра выступіць Tomas Stanek, які аднавіўся пасля траўмы. У сектар для кідання молата выйдзе рэкардсменка Францыі Alexandra Tavernier, у мужчын будуць спаборнічаць малады грэк Christos Frantzeskakis і алімпійскі чэмпіён з Венгрыі Krisztian Pars. Фаварытам у кіданні дыска ў мужчын з'яўляецца калумбіец Mauricio Ortega, у жанчын – рэкардсменка Даніі Marketa Cervenkova, у жаночым штурханні ядра – Marketa Cervenkova. У сектары для скачка ў вышыню барацьба развяжацца паміж украінкамі Аксанай Акунёвай і Юліяй Чумачэнка, а таксама Levern Spencer з Сэнт-Люсіі. У бегу на 100 м і 200м фаварытамі лічацца французскія лёгкаатлеты Amaury Golitin і Carolle Zahi.

***


У першы дзень нацыянальнага чэмпіянату Кітая Wang Jianan у скачку ў даўжыню ў фінальным выхадзе ў сектар паляцеў на адзнаку лідара сусветнага сезона – 8.36 (+0.3), другім стаў Huang Changzhou – 8.33 (+0.5). Віцэ-чэмпіёнка ЧС у Досе Lu Shiying адправіла капъё на 67.29 і зараз знаходзіцца на другім месцы ў рэйтынгу сезона ў свеце, а таксама здолела апярэдзіць рэкардсменку і лідара сезона Lu Huihui – 65.70.

***


Нягледзячы на нядаўні выбух каронавіруса, чэмпіянат Нарвегіі пройдзе ў Бергене, як і планавалася, з 18 па 20 верасня, паведамляе NRK. «Гэта, безумоўна, важнае рашэнне. Для нас было вельмі важна арганізаваць чэмпіянат», – сказаў прэзідэнт Нарвежскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Ketil Tømmernes. У турніры прымуць удзел і Karsten Warholm, і Jakob Ingebrigtsen.

***


В.а. Прэзідэнта Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Дабрамір Карамарынаў пацвердзіў, што чэмпіянат Еўропы па кросе 2020 года не адбудзецца, нягледзячы на тое, што Венгрыя прапанавала прыняць і арганізаваць турнір. Карамарынаў напісаў у Твітары: «Я ўдзячны Венгерскай федэрацыі лёгкай атлетыкі за прапанову правесці чэмпіянат, але гэта немагчыма на гэтак позняй стадыі і нявызначанасці з каронавірусам».


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ