Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
18 Ноября 2020
250


Вітаем усіх прыхільнікаў каралевы спорту! Для вас наш дайджэст са свету лёгкай атлетыкі. 

***


Камандны чэмпіянат Еўропы (Суперліга) вяртаецца ў Польшчу і пройдзе з 19 па 20 чэрвеня 2021 года ў Хожуве на стадыёне Slaski. Польшча як дзеючы чэмпіён будзе змагацца за перамогу з камандамі Францыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Італіі, Іспаніі, Украіны, а таксама Партугаліі, якая заваявала сабе месца ў найвышэйшым дывізіёне ў 2019 годзе. Пачынаючы з наступнага года Суперліга зменшыцца з 12 да 8 каманд, і ва ўсіх чатырох дывізіёнах спаборніцкіх дзён будзе два, а не тры. Дэлегацыя Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі зараз знаходзіцца ў Польшчы і пасля Хожува накіравалася ў Торунь, каб пракантраляваць ход падрыхтоўкі да зімовага чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў сакавіку.

***


Абвешчаныя гарады, якія прымуць астатнія тры дывізіёны каманднага чэмпіянату Еўропы. Першая ліга пройдзе ў румынскай Клуж-Напоцы, другая ліга – у балгарскай Стара-Загоры, а трэцяя ліга павінна адбыцца ў сталіцы Кіпра – Нікосіі. Усе турніры пройдуць 19-20 чэрвеня 2021г. У першай лізе будзе 13 каманд (у тым ліку Беларусь), у другой – 12, а ў трэцяй – 16.

***


У сувязі з тым, што ў Кракаве няма падыходнага стадыёна, лёгкая атлетыка будзе прадстаўлена ў іншым фармаце на III Еўрапейскіх гульнях. В.а. Прэзідэнта Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Дабрамір Карамарынаў кажа: «У Кракаве няма дастаткова вялікага стадыёна. Таму, магчыма, гэта магчымасць правесці спаборніцтвы за межамі спартыўнай арэны... мы яшчэ не пачалі перамовы аб тым, як будзе прадстаўлена лёгкая атлетыка на Еўрапейскіх гульнях у 2023 годзе».

***


Двухразовая алімпійская чэмпіёнка ў бегу на 800 метраў Caster Semenya збіраецца падаць скаргу ў Еўрапейскі суд па правах чалавека для адмены правіла аб допуску да спаборніцтваў лёгкаатлетак з павышаным узроўнем тэстастэрону, паведамляе AFP са спасылкай на заяву яе адвакатаў. Вясной 2019 года Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя прыняла правіла, згодна з якім спартсменкі з павышаным узроўнем тэстастэрону не могуць выступаць на міжнародным узроўні, пакуль не знізяць узровень гармону да стандартнага жаночага. Semenya звярнулася ў Спартыўны арбітражны суд (CAS), які ў пачатку мая мінулага года адхіліў скаргу лёгкаатлеткі. Пасля паўднёваафрыканка падала апеляцыю ў Федэральны суд Швейцарыі на рашэнне CAS, якая таксама не была задаволеная. «Мы звернемся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Мы, як і раней, спадзяемся, што Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя ўбачыць учыненую памылку і адменіць забаронныя правілы, якія не дазваляюць Semenya выступаць на спаборніцтвах», – сказаў адвакат спартсменкі Greg Nott.

***


Мараканец Youssef Sbaai і украінка Вікторыя Хапіліна часова адхіленыя рашэннем AIU. Пра гэта паведамляе прэс-служба арганізацыі. У аналізах абодвух спартсменаў былі выяўленыя сляды выкарыстання эрытрапаэціна (ЭПА). У кастрычніку яны сталі пераможцамі традыцыйнага Сафійскага марафону, пры гэтым Хапіліна ўстанавіла рэкорд спаборніцтваў сярод жанчын – 02:27:29, а Sbaai сярод мужчын – 02:13:03. Такім чынам тытул пераможцы перайшоў да кенійкі Naomi Rotich – 02:28:41 – і іншаму мараканцу Redouan Nouini – 02:13:03.

***


Па слядах іншых буйных марафонаў Парыжскі марафон у 2021 годзе пройдзе не як звычайна вясной, а 17 кастрычніка. А парыжская «палоўка» замест сакавіка адбудзецца 5 верасня.

***


Федэрацыя лёгкай атлетыкі Уганды, якая становіцца ўсё папулярней і папулярней дзякуючы першакласным бегунам Joshua Cheptegei і Jacob Kiplimo, апублікавала каляндар на 2021 год. Чэмпіянат па кросе пройдзе 13 лютага ў Tororo. Першынство сярод юніёраў адбудзецца 24 красавіка, а нацыянальны чэмпіянат 25-27 чэрвеня ў Кампале.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ