Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
19 Января 2021
277


Вітаем усіх прыхільнікаў каралевы спорту і прапануем чарговы навінны дайджэст аб лёгкаатлетычных падзеях.

***


22-я прэмія «Svenska Idrottsgalan» (Шведская спартыўная прэмія), якая адбылася ўчора ўвечары, стала прэміяй ім. Duplantis, так як сям'я маладога скакуна з шастом атрымала 5 узнагарод. Тры гады таму Арман атрымаў узнагароду «Адкрыццё года», два гады таму – «Найлепшы спартсмен» і «Найлепшае выступленне», і ўчора зноў дадаў у сваю скарбонку статуэткі найлепшага спартсмена і за найлепшае выступленне. Таксама ў гэты вечар ён атрымаў дзве Перамогі ў прэстыжных прэміях: «Bragdguldet» («Залаты подзвіг» – штогод з 1925г. уручаецца за самае выбітнае дасягненне) і «Jerringpriset» (Прэмія Jerring – штогод з 1979г слухачы Шведскага радыё выбіраюць найлепшага спартсмена) . І на гэтым не ўсё. Бацькі і па сумяшчальніцтве трэнеры Helena і Greg Duplantis атрымалі ўзнагароду «Трэнер года». Вядома, 2020 год, калі Монда двойчы перапісаў сусветны рэкорд, стаў для яго па-сапраўднаму плённым, а Сусветная лёгкаатлетычная асацыяцыя прызнала яго спартсменам года.

***


Мнагаборцы Кевін Майер і Нафіссату Ціам патрапілі ў стартавыя пратаколы чэмпіянату Еўропы ў памяшканні, які пройдзе ў пачатку сакавіка ў польскім Торуні. Таксама за перамогу ў сямібор'і будуць змагацца віцэ-чэмпіён свету Майкель Уйбо і яго калега па камандзе эстонец Янек Ыйглане, а таксама немец Kai Kazmirek і Pieter Braun з Нідэрландаў. У пяціборстве акрамя Ціам стартавыя пратаколы ўключаюць аўстрыек Verena Preiner і Ivona Dadic, венгерку Ксенію Крыжан, а таксама чэмпіёнку свету ў памяшканні 2014 года Nadine Broersen з Нідэрландаў. Астатнія 6 месцаў у абодвух відах дастануцца атлетам на падставе іх месцы ў еўрапейскім рэйтынгу-2021 за 10 дзён да пачатку кантынентальнага форуму.

***


Шматразовы чэмпіён свету і Еўропы ў памяшканні чэх Павел Маслак плануе правесці будучы зімовы сезон на максімуме. Дзеючы чэмпіён свету ў памяшканні цяпер хоча трапіць на еўрапейскі подыум у Торуні. У лютым чэшскаму бегуну, які тры разы запар абараняў свой еўрапейскі тытул (2013, 2015 і 2017), споўніцца 30. Атлет прапусціў турнір у 2019 годзе з-за праблем са здароўем. Адкрые сезон Маслак 23 студзеня. Але, магчыма, самы радасны момант для спартсмена ўжо наступіў: у мінулую суботу ў яго нарадзіўся сын Mateo. Гэта другое дзіця Паўла і яго жонкі Нэлі, якія маюць яшчэ і паўтарагадовую дачку Мію.

***


Рэкардсмен свету ў скачку з шастом Armand Duplantis і двойчы чэмпіён свету Sam Kendricks складуць канкурэнцыю Renaud Lavillenie на турніры Perche Elite Tour, які адбудзецца 6 лютага ў французскім Руане. У мінулым годзе Kendricks перамог у гэтых спаборніцтвах, узяўшы 6.01. У жанчын чэмпіёнка свету ў памяшканні Сэндзі Морыс сустрэнецца ў сектары з дзеючай алімпійскай чэмпіёнкай Кацярынай Стэфанідзі і мінулагодняй пераможцай турніру Holly Bradshaw.

***


Міжнародны жаночы марафон у Асацы пройдзе, як і планавалася, 31 студзеня, але на кругавой трасе ў парку Нагаі і з аптымізаваным да 99 удзельніц складам. Mao Ichiyama і Honami Maeda планавалі штурмаваць нацыянальны рэкорд – 02:19:12, але з-за змяненняў гэтая мэта пакуль застаецца пад пытаннем. Упершыню з 1982 года траса марафону будзе кругавой.

***


Арганізатары Tokyo 2020 «перагледзяць» колькасць спартсменаў, прысутных на цырымоніях адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў, грунтуючыся на тым, што да ўдзелу будуць дапушчаныя каля 6000 з 11 000 чалавек, паведамляе insidethegames.biz. У сувязі з пандэміяй каранавіруса арганізатары пастаянна заяўлялі, што цырымоніі павінны быць «прасцей і стрыманей». Прадстаўнік Tokyo 2020 заявіў AFP: «Каб забяспечыць бяспеку спартсменаў і спрасціць працу на Гульнях, мы лічым неабходным перагледзець колькасць удзельнікаў цырымоній адкрыцця і закрыцця і тое, як яны будуць уваходзіць на стадыён».

***


Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане 25 лютага разгледзіць апеляцыю чэмпіёна Еўропы 2010 года ў скачку ў вышыню расіяніна Аляксандра Шустава на рашэнне аб яго дыскваліфікацыі, паведамляецца на сайце суду. Шустаў, які завяршыў кар'еру ў пачатку 2017 года, быў прызнаны вінаватым у парушэнні антыдопінгавых правілаў (выкарыстанне або спроба выкарыстання спартсменам забароненай субстанцыі або забароненага метаду) і ў чэрвені 2020 года дыскваліфікаваны да 4 чэрвеня 2024 года.

***


Канадзец Калум Нефф устанавіў нацыянальны рэкорд – 02:51:27 – у бегу на 50км на адмысловых спаборніцтвах, якія праходзілі ў Х'юстане. Забег Hardloop Endurance 50-K Project 2021 праходзіў на сертыфікаванай Федэрацыяй лёгкай атлетыкі ЗША трасе, дзе спартсмены 10 раз пераадольвалі круг у 4880м (плюс дадатковыя 1200м).

***


З 13 па 15 студзеня ў Смаленску праходзілі рэгіянальныя спаборніцтвы, дзе Ілля Іванюк у скачку ў вышыню перамог з рэзультатам 2.18. Максім Фядзяеў на адну сотую апярэдзіў Яраслава Ткаліча на 400-метроўцы – 47.17. Сяргей Дуброўскі фінішаваў першым у бегу на 800м – 1:48.40. У жанчын Кацярына Рэньжына пераадолела 200м за 23.65, Любоў Паўленка аформіла дубль на 1500м і 3000м – 4:17.85 і 9:14.42 адпаведна. Крысціна Палтавец у скачку ў вышыню стала пераможцай з рэзультатам 1.88.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ