Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
26 Ноября 2020
256


Добры вечар усім! Прапануем вашай увазе традыцыйны выпуск навін са свету лёгкай атлетыкі.

***


Рэкардсменка свету ў марафоне Brigid Kosgei і ўладальніца сусветнага рэкорду ў паўмарафоне Ababel Yeshaneh сустрэнуцца на «палоўцы» ў Рас-эль-Хайме 19 лютага, таксама там будзе спаборнічаць чэмпіён свету Jacob Kiplimo, а Kibiwott Kandie будзе абараняць свой тытул. У мінулым годзе на прабегу ў ААЭ Yeshaneh апярэдзіла Kosgei на секунду і ўстанавіла сусветны рэкорд – 64:31. У гэтыя выхадныя спартсменкі сустрэнуцца на паўмарафоне ў Дэлі. Kibiwott перамог у мінулым годзе – 58:58. У Празе ён фінішаваў з рэзультатам 58:38 і ўзначаліў сусветны рэйтынг сезона. На чэмпіянаце свету па паўмарафоне Kandie стаў другім, саступіўшы Kiplimo 5 секунд.

***


У аўторак быў абвешчаны каляндар Брыльянтавай лігі на 2021 год. У сувязі з гэтым была вызначана дата вяртання турніру Nike Prefontaine Classic на стадыён «Хейвард Філд» Арэгонскага ўніверсітэта – 20-21 жніўня. Спаборніцтвы не праводзіліся 2 гады з-за рэканструкцыі стадыёна ў 2019-м і пандэміі каронавіруса ў 2020-м. Nike Prefontaine Classic стане першай для спартсменаў магчымасцю выйсці на стадыён Hayward Field з мая 2018 года. Поўны расклад стартаў на 2021 год, якія пройдзе на абноўленым стадыёне яшчэ не зацверджаны, але даты двух галоўных турніраў усё ж вызначаны. Чэмпіянат па лёгкай атлетыцы ў 1-м дывізіёне Нацыянальнай асацыяцыі студэнцкага спорту пройдзе 9-12 чэрвеня, адборачныя спаборніцтвы на Алімпійскія гульні адбудуцца 18-27 чэрвеня.

***


Серыя турніраў па мнагаборстве World Athletics Challenge – Combined Events пачнецца 18-19 снежня ў Рэюньёне. Арганізатарамі гэтага старту сталі рэкардсмен свету Кевін Майер, Французская федэрацыя лёгкай атлетыкі і Лёгкаатлетычная ліга вострава Рэюньён. Іншыя турніры: 24-25 красавіка – Multistars, Лана (Італія); 15-16 мая – Панамерыканскі чэмпіянат па мнагаборстве, Атава (Канада); 29-30 мая – Hypo-Meeting, Гётцыс (Аўстрыя); 12-13 чэрвеня – Meeting Internacional Arona, Арона (Іспанія); 19-20 чэрвеня – Stadtwerke Ratingen Mehrkampf-Meeting, Ратынген (Германія); 30 ліпеня-8 жніўня – Алімпійскія гульні, Токіа (Японія); 18-19 верасня – Decastar, Таланс (Францыя).

***


Чэмпіён Еўропы 2014 года ў бегу на 3000м з/п Yoann Kowal запусціў трэнерскую анлайн-праграму. Французскі лёгкаатлет за 12 тыдняў падрыхтуе да бегу на 10км.

***


Чэмпіён Еўропы ў памяшканні ў бегу на 1500м Марцін Левандоўскі ў гэтыя выхадныя прыме ўдзел у чэмпіянаце Польшчы па кросе. Віцэ-чэмпіён свету ў памяшканні другі раз выступіць у гэтай дысцыпліне з 2016 года, калі стаў другім. «Старт у Квідзыне стане важным выпрабаваннем для мяне, каб праверыць ход падрыхтоўкі да зімовага сезону, каб на піку формы падвесціся да Торуню і абараніць свой тытул».

***

Cláudio Roberto нарэшце атрымае сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў 2000 года ў эстафеце 4х100м. Спартсмен бег у забегах, але не прымаў удзел у фінале, таму не патрапіў на п'едэстал гонару. Алімпійскі камітэт Бразіліі разам з МАК пачаў працэс пошуку медаля яшчэ ў 2001, але быў накіраваны ў аргкамітэт Сіднэя. У ходзе перамоў было атрымана пацвярджэнне, што Раберта атрымае свой заслужаны медаль. Цырымонія ўручэння «срэбра» АГ-2000 пройдзе на турніры Brasil Caixa de Atletismo Trophy meeting 13 снежня.

***


Лос-Анджэлескі марафон перанесены на 23 мая 2021 года.

***


Бронзавы этап World Athletics Indoor Tour, які павінен быў прайсці 31 студзеня ў Стакгольме на арэне Satra Hall, перанесены на зіму 2022 года.

***


Штат Канэктыкут забараніў правядзенне гонак на шашы з мэтай прадухіліць распаўсюд каронавіруса. Раней былі дазволеныя прабегі з колькасцю ўдзельнікаў да 500 чалавек, але гэты крок быў зроблены ў сувязі з тым, што Дзень падзякі традыцыйна з'яўляецца адным з самых папулярных для аматараў бегу.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ