Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
27 Октября 2020
243


Добры вечар усім аматарам лёгкай атлетыкі! Мы падрыхтавалі для вас чарговую порцыю навін са свету каралевы спорту. 

***


Цырымонія ўручэння ўзнагарод Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі (World Athletics Awards) пройдзе ў анлайн-фармаце 5 снежня і будзе трансліравацца на сайце СЛА. У гэтым годзе цырымонія адзначыць найлепшыя дасягненні, якія былі дасягнуты ў гэты няпросты перыяд. Будуць уручаны 8 узнагарод: «Спартсмен года», «Спартсменка года», «Прэзідэнцкая ўзнагарода», «За трэнерскія дасягненні», «Прэмія за COVID-натхненне», «Прэмія Федэрацыі», «Прэмія супольнасці спартсменаў» і «Лёгкаатлетычны фотаздымак года» .

***


Karsten Warholm распавёў, што пераадоленне дзясятага бар'ера на этапе Брыльянтавай лігі ў Стакгольме, дзе ён устанавіў рэкорд Еўропы – 46.87, магло каштаваць яму сусветнага рэкорду – 46.78. «Быць адначасова шчаслівым і расчараваным – дзіўнае пачуццё. Я быў вельмі-вельмі задаволены самім забегам, вядома. Але на дзясятым бар'еры, паглядзеўшы на час, я прама там зразумеў, што хутчэй за ўсё сапсаваў свае шанцы на сусветны рэкорд. Мне здаецца, я ніколі так раней сябе не адчуваў», – кажа Warholm. А пагоню за рэкордам свету Karsten параўнаў з касмічнай гонкай: «Мне здаецца, што ў бегу на 400м з/б нас чакае сапраўднае задавальненне, таму ўсе хочуць гэтага прама цяпер. Гэта будзе як месячная гонка паміж ЗША і Расіяй, гэта будзе вар'яцтва».

***


Паведамляецца, што алімпійскі чэмпіён 2012 года ў бегу на 1500м Taoufik Makhloufi стаў аб'ектам допінгавага расследавання французскіх уладаў для вызначэння, ці належаць яму прадукты, знойдзеныя ў Нацыянальным інстытуце спорту і фізічнай культуры. Французскі спартыўны тэлеканал паведаміў, што ў пачатку верасня ўлады правялі ператрус на яго трэніровачнай базе ў Інстытуце, падчас якога была выяўлена спартыўная сумка са шпрыцамі і прадуктамі для ін'екцый.

***


Чэмпіёнка свету ў бегу на 200м Dina Asher-Smith распавяла, што ў канцы сезона-2020 адчувае, што фізічна адпачыла, але стамілася псіхалагічна. «Калі маё цела не стомлена, то розум адчувае стомленасць. Для многіх людзей гэты год стаў выклікам, і мне патрэбен быў гэты псіхалагічны перапынак. Звычайна я праводжу ўвесь час у падарожжы паміж гадзіннымі паясамі, а потым бегаю па дарожках усяго свету. Гэты год, як і большасць людзей, я правяла дома», – кажа Asher-Smith, якая трэніравалася летам і звяла спаборніцтвы да мінімуму, выходзячы толькі на хатнюю дарожку.

***


Трафеі і нагрудныя нумары, якія належаць ірландцу Ron Delany і нябожчыку венгру Laszlo Tabori, двум выбітным бегунам на сярэднія дыстанцыі 50-х гадоў, былі перададзены ў калекцыю Спадчыны Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

***


Пераможцы Брыльянтавай лігі Андрэй Працэнка і Марына Бех-Раманчук сталі спартсменамі верасня па думку Украінскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

***


Працягам анлайн-Канферэнцыі Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі стаў майстар-клас, на якім выступілі літоўская скакуха ў вышыню Airine Palsyte і спецыяліст па камунікацыях Італьянскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Nazareno Orlandi. Яны падзяліліся стратэгіямі працы ў сацыяльных сетках падчас пандэміі. Palsyte распавяла пра важнасць «прысутнасці» ў сацыяльных сетках, каб мець зносіны са сваімі прыхільнікамі і спонсарамі. Orlandi распавёў пра праект #AtleticaViva, які аб'яднаў усю італьянскую лёгкаатлетычную супольнасць, а таксама атрымаў шырокую агалоску ў нацыянальнай прэсе.

***


Аргкамітэт Алімпійскіх гульняў у Парыжы 2024 года вывеў крыты стадыён Miramas Métropole на першыя палосы міжнародных газет, абвясціўшы, што ён стане цэнтрам падрыхтоўкі да Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у французскай сталіцы. Стадыён на поўдні Францыі існуе ўсяго толькі крыху больш за два гады, ён быў адкрыты 19 кастрычніка 2018 года, але хутка заваяваў рэпутацыю аднаго з найлепшых крытых лёгкаатлетычных збудаванняў у Еўропе.

***


Tommy Hughes, які прадстаўляў Ірландыю ў марафоне на Алімпійскіх гульнях у Барселоне 1992 года, устанавіў сусветны рэкорд у катэгорыі 60+ на марафоне ў Лісберне ў нядзелю – 02:30:02.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ