Навіны
ДАЙДЖЭСТ НАВІН СА СВЕТУ ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫКІ
30 Октября 2020
266


Для ўсіх, каго цікавяць апошнія падзеі са свету каралевы спорту, мы падрыхтавалі наш традыцыйны дайджэст навінаў.

***


Чэмпіён свету ў скачку ў вышыню Mutaz Barshim стаў бацькам. Некалькі дзён таму спартсмен і яго жонка Аляксандра сталі бацькамі хлопчыка, якога назвалі Josef Essa Barshim. Малы і мама адчуваюць сябе добра, учора іх выпісалі са шпіталя ў Досе.

***


Joanna Coates, выканаўчы дырэктар Федэрацыі лёгкай атлетыкі Вялікабрытаніі, пацвердзіла, што падрыхтоўка чэмпіянату краіны ў памяшканні ідзе поўным ходам пасля атрымання фінансавай дапамогі ад UK Sport. Федэрацыя мае намер правесці зімовы чэмпіянат у лютым і два этапы Брыльянтавай лігі наступным летам нягледзячы на каронавірус, які сее хаос у спартыўным календары. Coates сказала, што чэмпіянат у памяшканні адбудзецца шмат у чым дзякуючы гранту ў памеры 394 000 фунтаў стэрлінгаў.

***


Алімпійскі чэмпіён 1996 года ў бегу на 100м Donovan Bailey верыць, што канадзец Andre De Grasse - адзін з пяці прэтэндэнтаў на «золата» Токіа. Калі на гэтым тыдні стала вядома, што чэмпіён свету Christian Coleman прапусціць Гульні з-за допінг-дыскваліфікацыі, Bailey сказаў CBC: «Гэта жэрабя. Зараз ёсць 5 спартсменаў, якія могуць заваяваць алімпійскі тытул, і Andre ў іх ліку. Зараз гэта вельмі роўны склад».

***


Amos Kipruto, бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2019 года ў марафоне, нацэлены палепшыць свой асабісты рэкорд - 02:05:43 - у Валенсіі 6 снежня. Кеніец, які фінішаваў 18-м на Такійскім марафоне ў гэтым годзе, кажа: «Для мяне гэта быў складаны год, ён пачаўся са старту ў Токіа. Я меў праблемы з ікраножнымі мышцамі. Я быў расчараваны і стаў 18-м, але цяпер праблема вырашылася, я сканцэнтраваны на добрым рэзультатце, а таксама збіраюся перапісаць РВ».

***


Апублікаваны расклад чэмпіянату Еўропы сярод юнакоў, які пройдзе 26-29 жніўня 2021 года ў італьянскім Рыеці. Азнаёміцца з ім можна ТУТ.

***


Пераможца Чыкагскага марафону 2017 года Galen Rupp і рэкардсмен Японіі Suguru Osako сустрэнуцца на трасе паўмарафону, які пройдзе паблізу Юджына. Траса каля акругі Лэйк, створаная арганізатарамі марафону ў Юджыне, лічыцца плоскай і хуткай, таму рэкорды ЗША (59:43) і Японіі (60:00) могуць быць пад пагрозай. Osako выходзіў на старт у Токіа ў сакавіку, дзе фінішаваў 4-м і ўстанавіў нацыянальны рэкорд - 02:05:29. Rupp жа апошні раз прымаў удзел у прабегах у лютым, перамогшы на марафоне ў Атланце з рэзультатам 2:09:20.

***


Laura Weightman, Alex Bell, Lily Partridge і Ben Connor сталі настаўнікамі двух цэнтраў для таленавітай моладзі, арганізаваных Федэрацыяй лёгкай атлетыкі Вялікабрытаніі. Цэнтры ў Бірмінгеме і Лідсе адкрылі для спартсменаў, якія падаюць надзеі, ва ўзросце ад 16 да 21 года. Сярод юных дараванняў дзеючая чэмпіёнка Еўропы сярод юнакоў у бегу на 800м Isabelle Boffey і чэмпіёнка краіны ў бегу на 800м Keely Hodgkinson.

***


У сувязі з тым, што ў Францыі пачаўся другі каранцін з-за каронавіруса, прэзідэнт Французскай федэрацыі лёгкай атлетыкі André Giraud сказаў, што спартыўнаму свету давядзецца адаптавацца і перарадзіцца, каб перажыць гэты цяжкі перыяд. На сайце Федэрацыі напісана: Пазачарговае пасяджэнне Французскай федэрацыі лёгкай атлетыкі адбудзецца ў пятніцу днём і дазволіць нам падрабязна абмеркаваць умовы працягу нашай дзейнасці.

***


Польскі Хожув і іспанскі Мадрыд зацікаўлены ў тым, каб правесці ў сябе камандны чэмпіянат Еўропы (Суперліга), бо беларуская сталіца не зможа прыняць турнір у наступным годзе.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ