Навіны
ПЕРАМОГІ БЕЛАРУСКІХ ЛЁГКААТЛЕТАЎ НА МІЖНАРОДНЫХ СТАРТАХ
02 Июня 2021
202


29-30 мая ў Кішынёве прайшоў адкрыты чэмпіянат Малдовы, удзел у якім прынялі беларускія малатабойцы.


Юрый Васільчанка ўжо ў першым выхадзе ў сектар не толькі адправіў молат на адзнаку асабістага рэкорду, але і на 15см перасягнуў алімпійскі нарматыў - 77.65. А ў другой спробе дадаў яшчэ - 77.81. Гэтыя метры дазволілі юрэ заняць другое месца. Перамогу атрымаў малдаўскі малатабоец Сяргей Маргіеў - 78.21. А Сяргей Перавознікаў з Украіны паказаў трэці вынік - 77.60.


***


Таксама на гэтым турніры выступіла Анастасія Каламоец, дзе стала сярэбраным прызёрам і ўладальніцай запаветнай пуцёўкі ў Токіа. У трэцяй спробе спартсменка адправіла молат на 72.58, што стала новым асабістым рэкордам і выкананым кваліфікацыйным нарматывам на Алімпійскія Гульні. Перамогу атрымала мясцовая малатабойка Заліна Петрыўская - 74.20, а на трэцюю прыступку п'едэстала паднялася ўкраінка Алёна Шут - 70.41.


***

Учора, 1 чэрвеня, на міжнародным турніры ў французскім Мантрэі ("бронзавы" этап кантынентальнага тура) бралі ўдзел Дар'я Барысевіч і Эльвіра Герман.


Першай на старт дыстанцыі 1500м выйшла Дар'я Барысевіч. Амаль усю дыстанцыю Даша трымалася ў лідзіруючай групе, але бегла 7-я. Цяжка было ёй абыйсці саперніц, хоць Даша і спрабавала зрабіць гэта і па ўнутраным, і па знешнiм радыусе. Але на заключным віражы спартсменцы ўсё ж удалося апярэдзіць канкурэнтак і вырваць перамогу на заключных метрах дыстанцыі. Дар'я Барысевіч стала не толькі пераможцай, але і рэкардсменкай турніру - 4:06.91.


***

Следам за Дашай на французскую дарожку ступіла Эльвіра Герман.


Два фальстарты здзейснілі спартсменкі і адправіліся на дыстанцыю толькі з трэцяга разу. Па традыцыі Эля праспала старт, але па той жа добрай традыцыі накаціла па ходзе і атрымала ўпэўненую перамогу, абнавіўшы SB - 12.93. Следам да фінішу прыйшлі францужанка Летыцыя Баптэ - 13.20 - і iтальянка Джиада Кармасі - 13.21.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ