Навіны
ЭКАЛАГІЧНЫ МАРАФОН У ГОМЕЛІ АДМЕНЕНЫ!
07 Октября 2020
435


Пераносы і адмены разнастайных мерапрыемстваў у бягучым годзе, на жаль, ужо звыклая рэч. З жалем паведамляем усім прыхільнікам бегу, што запланаваны на 25 кастрычніка Экалагічны марафон, які традыцыйна праходзіць па маляўнічых месцах Гомельшчыны, не станецца і будзе праведзены ўжо ў наступным годзе.

Напэўна, гэтыя спаборніцтвы значыліся ў календары і ў прафесійных спартсменаў, і ў аматараў. Для тых, хто ўсё ж мае намер гэтай восенню выйсці на старт марафонскай дыстанцыі, у нас ёсць і добрая навіна. 14 лістапада ў Мінску пройдзе чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па марафоне і ультрамарафоне сярод ветэранаў. Усе, хто раней ужо зарэгістрыраваўся для ўдзелу ў Экамарафоне і аплаціў стартавы ўнёсак, могуць прыняць удзел у дадзеным мерапрыемстве бясплатна!

Усё, што трэба зрабіць, - зарэгістрыравацца на забег на сайце 42195.by (ПА СПАСЫЛЦЫ). А пасля адпраўце на электронны адрас info@42195.by паведамленне з просьбай перанесці ваш слот для ўдзелу ў Экамарафоне на чэмпіянат РБ па марафоне і ультрамарафоне сярод ветэранаў. Калі вы хочаце вярнуць унёсак, то вам таксама трэба звярнуцца па гэтым электронным адрасе.

Адзначым, што запланаваны на лістапад марафонскі старт будзе праведзены з улікам рэкамендацый Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Старт будзе дадзены гандыкапам, будзе захавана дыстанцыя пры выдачы стартавых пакетаў. Валанцёры будуць працаваць у масках і пальчатках. На спаборніцтвах будзе ўведзены цеплавізарны кантроль.

Пра больш падрабязную інфармацыю вы можаце даведацца ў РЭГЛАМЕНЦЕ.

Да сустрэчы на старце 14 лістапада!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ