Фінал рэспубліканскага спартыўна-масавага мерапрыемства для дзяцей і падлеткаў "Школіяда", перанесены з кастрычніка гэтага года з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі, адбудзецца 9-10 снежня. Спаборніцтвы, у якіх прымуць удзел 210 хлопчыкаў і дзяўчынак, вучняў 5-6 класаў, пройдуць на базе сталічнага манежа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.
Нагадаем, што юныя лёгкаатлеты разыграюць першынство ў пяці дысцыплінах - бегу на 60м, скачку ў даўжыню, кіданні тэніснага мяча, бегу на 500м/800м (дзяўчынкі/хлопчыкі) і мнагабор'і, а таксама вызначаць наймацнейшых у каманднай барацьбе.
З дакументамі, якія вызначаюць парадак правядзення спаборніцтваў, можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
З нецярпеннем чакаем нашых падрастаючых спартсменаў на старце ў добрай гатоўнасці і баявым настроі!