Навіны
ГАЛОЎНЫ ТРЭНЕР НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КАМАНДЫ ЮРЫЙ МАІСЕВІЧ АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ ДА АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ
18 Ноября 2020
365

Навіны Беларусі. Падрыхтоўка да галоўных Гульняў чатырохгоддзя працягваецца, паведамілі ў праграме “СТВ-Спорт”. У Нацыянальным алімпійскім камітэце адбылася рабочая нарада, падчас якой прадстаўнікі НАКа, Міністэрства спорту і турызму і нацыянальных каманд абмяркоўвалі падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў.

Абмеркаваць падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў сабраліся прадстаўнікі 37 федэрацый. Віды спорту розныя, але мэта адна: якасна падрыхтавацца да Гульняў.

У 2020 годзе зрабіць гэта складаней: адмена найбуйнейшых міжнародных турніраў і часам немагчымасць выехаць на замежны збор. Тым не менш, да галоўнага старту ўжо не чатырох-, а пяцігоддзя каманды рыхтуюцца на актыўна. Дома. Каралева спорту не скардзіцца: лёгкая атлетыка, як і футбол, пройдзе ў любое надвор'е, а таму варыянтаў для трэніровак у каманды дастаткова.

"Мы можам трэніравацца як на прыродзе, на адкрытым паветры, так і ёсць спартыўныя манежы. Моцна скардзіцца нам не варта, таму што ў нас у Беларусі пяць цэнтраў па лёгкай атлетыцы: тры знаходзяцца ў абласцях і два цэнтры рэспубліканскіх у горадзе Мінску. Што такое цэнтр? Гэта свае базы, стадыёны, манежы, трэнерскі калектыў, гэта ўмовы пражывання, аднаўлення, харчавання", – сказаў галоўны трэнер нацкаманды Юрый Маісевіч.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ