Навіны
"ГАРАДЗЕНСКАЯ ВАНДРОЎКА-2020" ПРАЙШЛА Ў ГОРАДЗЕ НАД НЁМАНАМ
11 Октября 2020
438


Нядзельнай раніцай 11 верасня ў Гродне адбыўся традыцыйны лёгкаатлетычны шашэйны забег "Гарадзенская Вандроўка", які ў гэтым годзе поўнасцю змяніў маршрут. Удзельнікам трэба было пераадолець 5км ці ж дыстанцыю ўдвая даўжэйшую. Траса пралягла ад базы адпачынку "Прывал" да вёскі Навумавічы і назад.

У жаночым забегу на 10км роўных не было гродзенскім бягунням. Пераможцай упэўнена стала Людзміла Ляховіч, якая паказала рэзультат 34:43. Другой фінішавала Вікторыя Кушнір, якая пераадолела дыстанцыю за 37:30. Бронзавым прызёрам у абсалюце з рэзультатам 39:05 стала Іна Якшэвіч.

На "дзясятцы" ў мужчын лепшы рэзультат належыць гродзенцу Мікалаю Міхнюку, які паказаў на фінішы 31:39. Другое месца ў гэтым забегу – у жыхара Мінска Аляксандра Васілевіча, якому спатрэбілася 32:08, каб завяршыць 10-кіламетровую дыстанцыю. Зусім няшмат яму саступіў Кірыл Андрэйчык з Гродна, які заняў трэцяе месца,32:14.

У забегу на 5км сярод жанчын найхуткай апынулася Вольга Колб21:05. Другі час на фінішы – 22:07 – зафіксавала Валерыя Кісялёва. Іна Хацяновіч з рэзультатам 22:17 вырвала бронзавую ўзнагароду. Усе тры прызёркі спаборніцтваў – прадстаўніцы горада Гродна. У мужчын перамогу адсвяткаваў Арцём Барабаншчыкаў з Жодзіна, які паказаў 15:58. Другое і трэцяе месца адпаведна занялі гродзенцы Аляксандр Гардзей17:54 – і Юрый Крупіца19:01.

Усе фінішоры сталі ўладальнікамі памятнага медаля з выявай вежавага гадзінніка Фарнага касцёла, механізм якіх з'яўляецца самым старым з тых, што цяпер дзейнічаюць у Еўропе, а па завяршэнні забегаў прынялі ўдзел у латарэі, дзе спонсары разыгралі прыемныя падарункі па стартавых нумарах бегуноў.

З поўнымі рэзультатамі можна азнаёміцца ТУТ

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ