Навіны
ГОД ПАСЛЯ МАТЧУ ЕЎРОПА-ЗША. СМІ ПРА МІНУЛЫ СТАРТ, ФОТАЗДЫМКІ І ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ
13 Сентября 2020
256



На працягу пяці дзён мы ўспаміналі гістарычны Матч Еўропа-ЗША. Сёння мы завяршаем серыю публікацый яркімі здымкамі, трансляцыяй турніру і матэрыяламі СМІ па сканчэнні лёгкаатлетычнай падзеі года. 

***

Для пачатку давайце яшчэ раз акунемся ў неверагодную і незабыўную атмасферу, якая два дні панавала на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Яркія моманты патрапілі ў аб'ектыў Аляксандра Шэлегава: ДЗЕНЬ 1, ДЗЕНЬ 2. Абавязкова паглядзіце гэтыя альбомы, а вось і традыцыйная невялікая падборка.


***

Таксама прапануем яшчэ раз паглядзець Матч Еўропа-ЗША "ўжывую", яшчэ раз перажыць гэтыя эмоцыі і яшчэ раз ацаніць паказаныя рэзультаты. 

МАТЧ ЕЎРОПА-ЗША, ДЗЕНЬ 1


МАТЧ ЕЎРОПА-ЗША. ДЗЕНЬ 2


***

Гэта быў гістарычны матч, які назаўжды застанецца ў нашай памяці і сэрцы. Гэты старт адкрыў вароты ў светлую будучыню падобных турніраў. Матч атрымаўся! Пра гэта кажуць усе: арганізатары, гледачы, балельшчыкі, госці спаборніцтваў, а таксама, вядома, непасрэдныя галоўныя героі сустрэчы – спартсмены. Менавіта яны радавалі нас не толькі сваёй зорнай прысутнасцю, але і воляй да перамогі, спартыўным характарам і духам, сваёй шчырасцю ў зносінах, а таксама, безумоўна, рэзультатамі сусветнага ўзроўню! І ўсё гэта ў Мінску! Усё на легендарным "Дынама", які ўдыхнуў на поўныя грудзі і гатовы да новых стартаў. Праз год мы хацелі б прадставіць падборку навінаў СМІ, якія ахвотна размаўлялі з прысутнымі на стадыёне і сачылі праз аб'ектывы камер за яркім дзействам пад скляпеннямі сталічнага стадыёна. Глядзім, успамінаем і яшчэ раз радуемся перамозе Еўропы!

АНТ



Беларусь 1




СТБ


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ