Навіны
I АДКРЫТЫ ТУРНІР ПАМЯЦІ МСМК Г. І. ВАЛЮКЕВИЧА ПРЫМУЦЬ ЛЯХАВІЧЫ 23-24 КРАСАВІКА
29 Марта 2021
222


23-24 красавіка ў горадзе Ляхавічы (Брэсцкая вобласць) пройдзе I адкрыты турнір па лёгкай атлетыцы памяці майстра спорту міжнароднага класа Генадзя Іванавіча Валюкевіча. У спаборніцтвах прымуць удзел юнакі і дзяўчаты 2006г.н. і маладзей. Будуць прадстаўлены наступныя дысцыпліны: трайны скачок, скачок у даўжыню, 60м, 300м, 600м, 1000м, 2000м с/х, змяшаная эстафета 400+300+200+100м. Таксама перад пачаткам спаборніцкай праграмы запланавана адкрыццё кутка музея нашага спартсмена.

Азнаёміцца з палажэннем, рэгламентам і раскладам спаборніцтваў можна ТУТ.

Генадзь Іванавіч Валюкевіч (1 чэрвеня 1958 - 30 снежня 2019) - ураджэнец вёскі Ліпск Ляхавіцкага раёна. У 1979 годзе ўсталяваў вышэйшае сусветнае дасягненне ў памяшканні ў трайным скачку, якое на той момант раўнялася 17.29. Чэмпіён Еўропы ў памяшканні 1979 года, сярэбраны прызёр Кантынентальнага кубка 1979 года і чэмпіянату Еўропы ў памяшканні 1983 года. Свой абсалютна лепшы вынік у кар'еры ён зафіксаваў у 1986 годзе, паляцеўшы ў свой дзень нараджэння на адзнаку 17.53, а месяцам раней з перавышаючым норму ветрам паказаў 17.75. Трэніраваўся пад кіраўніцтвам Валерыя Іванавіча Буніна. Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры часта праводзіў публічныя сустрэчы з землякамі ў родных краях, а ў Ляхавічах традыцыйна праводзіўся дзіцяча-юнацкі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Генадзя Валюкевіча.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ