Навіны
ІЛЛЯ МІСОЎСКІ-СЯРЭБРАНЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ ЕЎРОПЫ СЯРОД ЮНІЁРАЎ У ШТУРХАННІ ЯДРА!
15 Июля 2021
216


Сёння, у першы дзень юніёрскага чэмпіянату Еўропы ў Таліне, беларускі штурхач ядра Ілля Місоўскі заваяваў серабро з вынікам 19.49!

З першага ж выхаду ў сектар наш спартсмен заявіў аб сваіх медальных амбіцыях, адправіўшы 6-кілаграмовы снарад да 19-метровай рысы. А яго лепшай спробай у фінале стала чацвёртая, у якой ён зафіксаваў 19.49! Гэта ўсяго на 13см бліжэй асабістага рэкорду Іллі, і дадзены вынік дазволіў яму заняць другое месца на кантынентальным форуме сярод спартсменаў да 20 гадоў.

Пераможцам спаборніцтваў стаў прадстаўнік Косава Мухамет Рамадані, які сёння неаднаразова перапісваў нацыянальны рэкорд і ў выніку ўсталяваў яго на адзнацы 19.92. Борнзу з асабістым рэкордам - 19.43 - выйграў немец Клаўдыё Стоссел. Яшчэ два беларускія штурхачы ядра - Яўген Брыгі і Мікалай Лазко - занялі адпаведна чацвёртае і пятае месцы з вынікамі 19.20 і 18.97!


Ілля Місоўскі пракаментаваў свой выступ арганізатарам чэмпіянату:

- Я быў гатовы штурхаць на 19.60, таму не магу быць задаволены. Круг і ўмовы сёння былі вельмі добрымі, але мая тэхніка - не самай лепшай. Але ўсё роўна гэта мой першы вялікi міжнародны медаль, так што я рады. Вялікую падтрымку тут мне аказвае мой трэнер Кунац Людміла Уладзіміраўна, а таксама мая сям'я дома. Гэта дае мне вялікую матывацыю на наступны сезон, дзе я хачу паказаць значна лепшыя і тэхнічныя спробы. У мяне няма ніякага спартовага куміра, я засяроджаны на сабе. Але мне падабаецца Ян Жалезны.

Ад усёй душы віншуем нашага спартсмена, а таксама яго трэнераў - Кунац Людмілу Уладзіміраўну, Кунаца Дзмітрыя Аляксандравіча і Крупко Вікторыю Анатольеўну - з узнагародай! Гэта выдатны пачатак вялікага шляху!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ