Навіны
ІВАН ЦІХАН АБРАНЫ КАПІТАНАМ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ НА АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ Ў ТОКІО
09 Июля 2021
194


Камісія спартсменаў НАК Беларусі абрала капітанам каманды на XXXII гульні Алімпіяды ў Токіа двухразовага прызёра галоўных стартаў чатырохгоддзя, двухразовага чэмпіёна свету ў кіданні молата, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь Івана Ціхана.

"Мы, усе алімпійцы, абяцаем, што прыкладзем усе сілы і пакажам максімальны вынік на Алімпійскіх гульнях, каб падтрымаць гонар нашага сцяга і краіны на міжнароднай арэне", - сказаў Іван Ціхан падчас урачыстых правадоў беларускіх спартсменаў.

Ён адзначыў, што Алімпійскія гульні - гэта важны экзамен для кожнага спартсмена. "Мы ведаем, што ў момант правядзення Алімпійскіх гульняў уся краіна, увесь народ будуць падтрымліваць, перажываць і заўзець за нас. І мы ўсведамляем ступень адказнасці і надзеі, якія ўскладае дзяржава на кожнага спартсмена і трэнера", - падкрэсліў капітан беларускай дэлегацыі.

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ