Навіны
КРУТАЯ ДЫСТАНЦЫЯ І БЕГ ПРЫ МЕСЯЦЫ. ПАД ГРОДНА ПРАЙШЛА "НАЧНАЯ ДЗЯСЯТКА"
14 Сентября 2020
435


12 верасня ўжо ў 5-ы раз «Каробчыцкі Алімп» сабраў лёгкаатлетаў на самую незвычайную дыстанцыю бегавой лігі рэгіёну. «Начная дзясятка» прайшла пры падтрымцы абласной федэрацыі лёгкай атлетыкі і кіравання спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. З году ў год такі фармат спаборніцтваў набірае папулярнасць. А пра тое, як гэта было, прапануем вам даведацца ў артыкуле газеты "Гродзенская праўда".


У гэтым годзе праверыць свае сілы ў начным бегу сабраліся больш за 300 спартсменаў не толькі з Беларусі, але і Польшчы, Расіі, Літвы. Сярод тых, хто выйшаў на старт, быў і начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алег Андрэйчык. Ён, дарэчы, удзельнічаў ва ўсіх папярэдніх дзясятках.

 Начная дзясятка – унікальны марафон Гродзенскай бегавой лігі, якая аб'ядноўвае шмат цікавых стартаў. Мы вельмі рады, што з кожным годам мерапрыемства расце і збірае ўсё больш гасцей. Гродзенская вобласць стала першай праводзіць начныя забегі, пазней іншыя рэгіёны спрабавалі рабіць нешта падобнае, але наша дзясятка застаецца ўнікальнай. Думаю, што аснова яе – задавальненне і адрэналін, якія атрымліваюць людзі. Гэтае мерапрыемства па праве заняло сваё месца ў спартыўным календары, аб'яднаўшы спаборніцкі дух і любоў да бегу, – адзначыў Алег Андрэйчык.



Незвычайнасць начной дзясяткі заключаецца не толькі ў нестандартным часе сутак, але і ў трасе. Для беларускіх шырот яна пакуль у навінку. На шляху ў спартсменаў вялікія перапады вышынь, якія дасягаюць 90 метраў, а гэта вышыня 30-павярховага дома. Такога роду горны марафон – няпростая задача, таму ўдзельнікам трэба было разлічваць свае сілы і сачыць за сваім станам падчас бегу. Дарэчы, рэзультаты забегаў можна было даведацца ў рэжыме рэальнага часу. Усе дадзеныя пра старт, фініш і час на дыстанцыі адсочвалі спецыяльныя чыпы.


Перад тым, як удзельнікі адправіліся пакараць бегавыя вяршыні, для іх правялі размінку. Пад задорыстую музыку бегуны разагрэлі мышцы і адправіліся па трох дыстанцыях. Цэнтральная – даўжынёй у 10 кіламетраў, дзве дадатковыя працягласцю 3333 метра і 6666 метраў. У гэтым годзе з'явіўся дзіцячы забег даўжынёй 400 метраў. Яго маршрут пралёг вакол жывапіснага возера. Для дзяцей таксама падрыхтавалі гульнявую зону.








І дарослых вырашылі папесціць – актыў пачынаўся задоўга да асноўнага старту, прызначанага на 20.00. Для бегуноў падрыхтавалі забаўляльную праграму з ды-джэем і конкурсамі. Так што начная дзясятка – гэта не проста спаборніцтва, а ў пэўным сэнсе фестываль. Сюды варта прыехаць не толькі за медалямі, але і дзеля эмоцый, атмасферы, новых сяброў.

Іван Ходар вучыцца ў БДУ, бегам займаецца нядаўна, але ўжо паспеў усёй душой палюбіць гэты від спорту.


 Я раней ніколі не быў на «Начной дзясятцы», даведаўся пра яе на сайце 42195.by. Сябар паказаў мне яго. Паглядзеў спіс бліжэйшых мерапрыемстваў і вырашыў прыехаць. Дыстанцыі тут як раз падыходзяць для пачаткоўцаў. Пакуль у маім спісе не так шмат бегавых мерапрыемстваў, але тут мне падабаецца. Цікавая траса, і выдатна, што тут столькі спартсменаў.

А вось Дзяніс на дзясятцы не ў першы раз. Для маладога чалавека бег – любімае хобі.


– Пасля першага разу засталіся прыемныя ўспаміны, вось і вырашыў паўдзельнічаць зноў, тут я ўжо ў трэці раз. Атмасфера класная і цікавая, трэк таксама круты. Цёмны час сутак і гарыстая мясцовасць. Гэта пэўны выклік, таму ёсць тут месца і адрэналіну. Усё вельмі добра арганізавана.

Сяргей Іваноў прыехаў на «Начную дзясятку» ў другі раз. Адзначыў, што хоча зноў пакарыць гэтую вяршыню.


– Бегам займаюся на аматарскім узроўні, гэты занятак прыносіць мне вялікае задавальненне. У першы раз дыстанцыя далася мне цяжка. У гэтым годзе трэніраваўся і абавязкова палепшу свой рэзультат. Выдатна, што ўдзел прымаюць і прафесіяналы, і аматары. Ёсць магчымасць пагутарыць са спартсменамі. Убачыць прыклад і натхніцца на новыя дасягненні!

Па выніках спаборніцтваў кожны ўдзельнік атрымаў унікальны памятны медаль, а прызёры – статуэткі.

Крыніцаgrodnonews.by

Фота: Яна Хведчына

***

З поўнымі рэзультатамі, паказанымі на "Начной дзясятцы" можна азнаёміцца па спасылцы, а ніжэй прапануем вашай увазе імёны пераможцаў і прызёраў.

Дыстанцыя 3333м. Мужчыны:

1. Дарак Дудо – 11:51

2. Аляксей Дзядзішчаў  – 12:02

3. Аляксандр Нікітка – 12:54

Дыстанцыя 3333м. Жанчыны:

1. Анастасія Лапко – 14:44

2. Анастасія Аляксеева – 15:30

3. Вольга Махнач – 15:45

Дыстанцыя 6666м. Мужчыны:

1. Андрэй Калановіч – 25:07

2. Аляксандр Гардзей – 26:07

3. Уладзіслаў Крапіўка – 26:23

Дыстанцыя 6666м. Жанчыны:

1. Маргарыта Пісарык – 30:42

2. Вольга Колб – 32:07

3. Іна Хацяновіч – 33:29

Дыстанцыя 10км. Мужчыны:

1. Мікалай Міхнюк – 34:07

2. Аляксандр Санько – 34:40

3. Кірылл Андрэйчык – 34:58

Дыстанцыя 10км. Жанчыны:

1. Святлана Санько – 40:12

2. Вікторыя Кушнір – 41:47

3. Іна Якшэвіч – 44:34

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять комментарии. Войдите, пожалуйста.
КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ