Навіны
МАКСІМ НЕДАСЕКАЎ І НАСТАССЯ МІРОНЧЫК-ІВАНОВА ПЕРАМАГЛІ НА МІЖНАРОДНЫМ ТУРНІРЫ Ў СЛАВАКІІ
11 Сентября 2020
325


Гэтым пятнічным вечарам славацкі горад Шаморын прымае "сярэбраны" этап кантынентальнага тура World Athletics, які праходзіць у рамках міжнародных спаборніцтваў 55th P-T-S Meeting. Нас дадзены турнір прыцягвае, вядома, з'яўленнем у скачковы сектарах беларускіх спартсменаў – Настассі Мірончык-Івановай і Максіма Недасекава.

У 19:00 па беларускім часе пачнуцца спаборніцтвы ў скачку ў вышыню сярод мужчын, а праз паўгадзіны – а 19:30 – свае заліковыя спробы будуць здзяйсняць скакухі ў даўжыню. З поўным складам удзельнікаў можна азнаёміцца ў стартавых лістах.

Прамую трансляцыю спаборніцтваў шукайце па спасылцы (працуе праз VPN). Сачыць за рэзультатамі ў анлайн-рэжыме можна тут.


***

Практычна адначасова завяршылі сваё выступленне ў сектарах нашы лёгкаатлеты. Настасся Мірончык-Іванова з першага ж выхаду захапіла лідарства ў скачку ў даўжыню, і любая з сённяшніх спробаў прынесла б ёй першае месца на дадзеным старце. Лепшым жа скачком беларускі стаў пяты, у якім яна паляцела на адзнаку 6.70. Сярэбраным прызёрам спаборніцтваў стала Эстонка Tahti Alvert – 6.32, бронзу выйграла гаспадыня спаборніцтваў Lucie Vadlejch – 6.13.



***

Максім Недасекаў пачаў спаборнічаць на вышыні 2.16, якую, як і наступную 2.21, пакарыў з першага выхаду ў сектар. На 2.23 наш спартсмен здзейсніў адну няўдалую спробу, пасля чаго ўзяў 2.25 і выйшаў у лідары. Пасля двух "крыжоў" на рубяжы 2.27 Максім, згодна са сваімі лепшымі традыцыямі, перанёс заключны скачок на 2.31, аднак сёння дадзеная вышыня яму не пакарылася. Тым не менш, беларус адсвяткаваў перамогу на гэтым турніры. Другое месца з такім жа рэзультатам – 2.25 – заняў літовец Andrijus Glebauskas, а трэцяе – паляк Norbert Kobielski, які ўзяў 2.23.




КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ