Навіны
МАКСІМ НЕДОСЕКАЎ - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР АЛІМПІЙСКІХ ГУЛЬНЯЎ У ТОКІО Ў СКАЧКУ Ў ВЫШЫНЮ!
01 Августа 2021
205


1 жніўня, у трэці дзень лёгкаатлетычных спаборніцтваў Алімпійскіх гульняў у Токіа беларускі скакун у вышыню Максім Недасекаў заваяваў бронзавы медаль!

Наш спартсмен пераадолеў планку на адзнацы 2.37 з першага выхаду на разбег на гэтай мяжы, і толькі па спробах, затрачаных на папярэдніх вышынях, саступіў сваім галоўным супернікам! Алімпійскае золата заваявалі двое спартсменаў - катарэц Мутаз Эса Баршым і італьянец Джанмарка Тамбэры, якія таксама ўзялі 2.37.


Адзначым, што прадстаўнікі Катара і Італіі сёння ўсе вышыні пакаралі з першых жа спроб. Максіму Недасекаву спатрэбілася два выхады ў сектар на пачатковай адзнацы 2.19, пасля чаго ён упэўнена ў першых скачках пераадольваў 2.24, 2.27, 2.30 і 2.33. Пасля адной на 2.35 беларус у сваім стылі перанёс дзве астатнія спробы на 2.37 і ў першай жа з іх узяў гэтую вышыню, паўтарыўшы тым самым нацыянальны рэкорд! Дадзены рубеж скарыўся толькі будучым медалістам, і трыа працягнула штурмаваць 2.39, аднак ні ў адным са скачкоў планка не выстаяла.


Шчыра віншуем Максіма, яго трэнераў - Нарэйка Таццяну Фёдараўну і Пологова Уладзіміра Мікалаевіча, каманду, заўзятараў і прыхільнікаў з узнагародай! Гэта новы крок на шляху да самых вялікіх вяршыняў! Дзякуй за эмацыйную барацьбу і прыгожыя скачкі!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ