Навіны
МАРИОЛА БУКЕЛЬ - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУ U20 У КІДАННІ МОЛАТА
21 Августа 2021
206


У чацвёрты дзень юніёрскага чэмпіянату свету, які прымае кенійскі Найробі, кідальніца молата Марыёла Букель выйграла бронзу з вынікам 65.20!

Наша спартсменка пачала свой выступ у сектары спробай на 65.19, што з'яўлялася другім вынікам у яе кар'еры. У наступным выхадзе  беларуска палепшыла гэты паказчык на адзін сантыметр, зафіксаваўшы 65.20, але падчас далейшых спаборніцтваў ёй не ўдавалася дадаць яшчэ. На працягу ўсяго фіналу Марыёла знаходзілася ў ліку наймацнейшых і ў выніку заваявала бронзавую ўзнагароду планетарнага форуму сярод спартсменаў да 20 гадоў!

Адзначым, што тройка прызёраў на гэтым старце апынулася цалкам ідэнтычнай п'едэсталу юніёрскага чэмпіянату Еўропы. Упэўненую перамогу зноў святкавала фінка Сілья Косанен, якая абнавіла рэкорд спаборніцтваў - 71.46. А ўладальніцай срэбра стала францужанка Роўз Лога, якая адправіла снарад на 67.11.

Шчыра віншуем Марыёлу, яе асабістага трэнера Германюк Наталлю Уладзіміраўну і першага трэнера Блашкевіча Андрэя Уладзіслававіча з медалём, выдатным выступленнем і годным вынікам! Верым у вас!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ