Навіны
МАРЫЁЛА БУКЕЛЬ - БРОНЗАВЫ ПРЫЗЁР ЧЭМПІЯНАТУ ЕЎРОПЫ СЯРОД ЮНІЁРАЎ У КІДАННІ МОЛАТА!
17 Июля 2021
163


Першы від вячэрняй сесіі трэцяга дня чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў прынёс беларускай зборнай яшчэ адзін медаль - бронзу ў кіданні молата з вынікам 63.25 заваявала Марыёла Букель!

З першага ж выхаду ў сектар Марыёла Букель замацавалася на трэцім радку прамежкавага пратакола, адправіўшы снарад на 61.68, а ў другой спробе здолела дадаць і паказаць лепшыя для сябе метры на гэтым чэмпіянаце - 63.25. Па выніках спаборніцтваў з гэтым вынікам Беларуская малатабойка паднімецца на трэцюю прыступку п'едэстала і атрымае бронзавую ўзнагароду кантынентальнага форуму U20!

Перамогу з вялікай перавагай сёння святкавала лідэр сусветнага юніёрскага сезону, рэкардсменка Еўропы сярод юніёраў фінка Сілья Косонен, якая некалькі раз абнавіла рэкорд чэмпіянатаў. Цяпер ён роўны 71.06. Сярэбраны медаль заваявала прадстаўніца Францыі Роўз Лога, якая паказала вынік 67.70.

Наша спартсменка пракаментавала сваё выступленне арганізатарам спаборніцтваў:

- Мне не спадабаўся сектар тут, таму што ён не адпавядаў маёй тэхніцы кідка. Я чакала лепшага выніку, больш далёкіх спробаў. Але, з іншага боку, я рада, што заваявала медаль. Я ўжо выступала на міжнародных спаборніцтвах, і раней заўсёды прайгравала, у першую чаргу, маральна. Таму я думаю, што псіхалагічная гатоўнасць - адзін з самых важных складнікаў нашага віду спорту. Мы ўсё яшчэ працуем над гэтым. Мне падабаецца Талін, прыгожы горад, але пераезд быў не самым лёгкім. Мы ехалі 15 гадзін на аўтобусе. Таму я была рада, што паспяхова прайшла кваліфікацыю, а затым і фінал. Я спадзяюся, што гэта не канец сезону, і ў мяне будзе яшчэ некалькі спаборніцтваў - хачу паехаць у Найробі, але пакуль не ўпэўненая ў гэтым. Я буду глядзець і падтрымліваць нашых спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Токіо. Я таксама марыла там спаборнічаць, але пакуль яшчэ вельмі маладая для гэтага.

Ад усёй душы віншуем Марыёлу, яе цяперашняга трэнера Германюк Наталлю Уладзіміраўну, а таксама першага настаўніка Блашкевіча Андрэя Уладзіслававіча з узнагародай! Вы малайцы! Далей-больш і лепш!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ