Навіны
МАЦВЕЙ ВОЛКАЎ АДКРЫЎ МІЖНАРОДНЫ СПАБОРНІЦКІ СЕЗОН ПЕРАМОГАЙ
15 Января 2022
167


Сёння ў польскім Торуні адбыўся першы міжнародны старт з удзелам беларускіх лёгкаатлетаў. У сектары для скачка з шастом на Ogolnopolskie Halowe Zawody LA спаборнічаў юніёр Мацвей Волкаў, які, нагадаем, толькі летась атрымаў права прадстаўляць нашу краіну. Мацвей святкаваў перамогу на дадзеным турніры, скарыўшы планку на адзнацы 5.40, што з'яўляецца яго лепшым вынікам у сезоне. Свой выступ ён пачаў на адзнацы 5.00, якую пераадолеў з першага выхаду на разбег. Вышыню 5.10 спартсмен прапусціў, а на 5.20 у яго таксама не было пытанняў з пераадоленнем планкі ў першай спробе. Наступную вышыню, паднятую на 10 сантыметраў - 5.30 - ён прапусціў, а пераможную - 5.40 - пераляцеў з трэцяга разу.

На другім радку выніковага пратакола размясціўся чэмпіён Еўропы 2019 года ў памяшканні паляк Павел Вайцяхоўскі, таксама ўдала ўзляцеўшы на 5.40. Сёння ён выступаў амаль па такім жа сцэнары, як Волкоў, толькі пачатковую - 5.00 - узяў з другой спробы. Трэцяе месца заняў прадстаўнік Польшчы Карол Паўлік з вынікам 5.00.


КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ