Навіны
МЕДАЛІ DISCOVERY НЯСВІЖ ЕДУЦЬ ДА СВАІХ УЛАДАЛЬНІКАЎ!
24 Октября 2020
192


У адзін з выдатных дзён кастрычніка ў гістарычным Нясвіжы прама каля брамы замка ў палацава-паркавым комплексе прайшоў чарговы бегавы фэст – Discovery Нясвіж. На старт масавага бегавога мерапрыемства выйшлі ўдзельнікі ад малога да вялікага. Прызёры і пераможцы ў кожнай узроставай групе ўзнагароджваліся памятнымі прызамі і фірмовымі майкамі забегу. А вось медалі гэтага маляўнічага забегу прыбылі ў Беларусь крыху пазней. Арганізатары мерапрыемства гатовыя ўручыць іх усім удзельнікам. Усім, хто пакінуў свой адрас у распісцы, медалі будуць высланы поштай. Тыя, хто не ўказаў свой адрас, змогуць забраць заслужаную ўзнагароду асабіста ў адміністратара РЦАП па лёгкай атлетыцы (Мінск, Каліноўскага, 111) у перыяд з 27 кастрычніка па 14 лістапада. Жадаем усім поспехаў у наступных забегах. Да новых сустрэч!

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ