Навіны
МІНСК НЕ ПРЫМЕ КАМАНДНЫ ЧЭМПІЯНАТ ЕЎРОПЫ ПА ЛЁГКАЙ АТЛЕТЫЦЫ (СУПЕРЛІГУ)
04 Ноября 2020
193


Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі сумесна з Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыяй прынялі рашэнне не правадзіць у Мінску камандны чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы (Суперлігу) у 2021 годзе.

Як вядома, Суперліга праводзіцца па няцотных гадах і выпадае на год правядзення чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы. У той год, калі ўсе спартсмены падводзяцца да сусветнага першынства і змагаюцца за права ўдзелу ў ім. Таму камандны чэмпіянат Еўропы мае вялікае значэнне для лёгкаатлетаў як у спартыўным плане, даючы магчымасць перад чэмпіянатам свету праверыць сваю фізічную форму і паспаборнічаць з наймацнейшымі сапернікамі, так і ў відовішчным плане, так як камандная барацьба на дадзеных спаборніцтвах заўсёды прыцягвала шмат гледачоў з усёй Еўропы. Аднак, у сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі ў свеце, Алімпійскія гульні былі перанесены на лета 2021, тады ж, калі ў Мінску мусіў адбыцца камандны чэмпіянат Еўропы (Суперліга).

Беларуская лёгкая атлетыка зрабіла каласальную працу па заваяванню права правесці ў сталіцы нашай краіны гэтыя спаборніцтвы. Аднак, у год, які стаў алімпійскім, правядзенне Суперлігі з'яўляецца не рацыянальным па прычыне таго, што ўвага ўсіх краін будзе накіравана на галоўны старт чатырохгоддзя і падрыхтоўку да іх. У сувязі з гэтым, не чакаецца ўдзел наймацнейшых атлетаў на дадзеных спаборніцтвах. Безумоўна, эканамічная рэнтабельнасць у алімпійскі год таксама значна зніжаецца.

Такім чынам, Беларусь не будзе прымаць камандны чэмпіянат Еўропы (Суперлігу) у Мінску ў наступным годзе, а наша зборная выступіць у 1-й лізе, якая пройдзе 19-21 чэрвеня 2021 года ў Клуж Напоке (Румынія).

КАЛЕНДАРЬ МЕРОПРИЯТИЙ
ИНФОРМАЦИОННЫЕ ПАРТНЕРЫ